Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
1718 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Салігорскі райвыканкам падалі 100 заявак на пікеты
15:37, 17/09/2007

У адзін дзень сто заявак на пікеты падалі прадстаўнікі апазыцыйных партый і грамадзянскія актывісты Салігорску. Яны плянуюць 30 верасьня правесьці ў горадзе шматлікія пікеты.

Пяцьдзесят заявак пададзена на пікеты супраць сацыяльнай палітыкі ўлад, адмены палёгак і гарантый, астатнія плянуецца арганізаваць для збору подпісаў пад патрабаваньнем вызваліць палітычных зьняволеных: Мікалая Аўтуховіча, Зьміцера Дашкевіча, Артура Фінькевича, Антона Кішкурно, Андрэя Клімава, Аляксандра Казуліна. Праўда, усё гэта адбудзецца, калі мясцовая ўлада дасьць дазвол на правядзеньне пікетаў, піша Bulletinonline.org.

«Хутчэй усяго, нам усім адмовяць, – гаворыць прадстаўнік Беларускай партыі жанчын «Надзея» Любоў Кавальчук. – У горадзе ў апошнія паўтара года не было ні аднаго дазволу на правядзеньне мітынгу або пікету. Але хай улада ведае, што людзей, якія гатовыя адчынена сказаць «не» самаўпраўнасьці і драконаўскім законам, становіцца ўсё больш».

Адзін з заяўнікоў пікетаў – чалец прафсаюза РЭП Аляксандар Рамаеў упэўнены, што абурэньне дзеяньнямі ўлад дасягнула той крытычнай кропкі, пасьля якой яго ўжо нельга стрымаць гутаркамі на кухні або ў курыльні на вытворчасьці.

“Да мяне ўсё часьцей падыходзяць людзі, выяўляюць падтрымку, жаданьне далучыцца да працы на дэмакратыю, – гаворыць ён. – Аб тым, што мы падалі заяўкі на пікет, паінфармуем гараджан як мага шырэй”.

Акрамя гэтага Салігорскі актыў дэмакратычных сіл гатовы ў выпадку адмовы ў правядзеньні пікетаў падаць у суд на райвыканкам, як на сыстэматычнага парушальніка правоў і свабодаў, гарантаваных канстытуцыяй.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: