Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
1718 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вінцук Вячорка запрасіў на Еўрапейскі Марш удзельнікаў канферэнцыі ў Швецыі
12:31, 17/09/2007

Дэлегацыя Партыі БНФ у складзе старшыні партыі Вінцука Вячоркі і яго намесніка Аляксея Янукевіча на запрашэнне былога і цяперашняга міністраў замежных справаў Швецыі Маргарэты аф Углас і Карла Більта знаходзіцца ў Вісьбю, выспа Готланд (Гоцкі Бераг), паведамляе “Радыё Рацыя”. Там праходзіць прадстаўнічая міжнародная канферэнцыя “Развіццё падзей у Паўночна-Усходняй Еўропе”, прысвечаная ўзаемадзенню краін Еўрапейскага Саюза і суседніх з імі.

У канферэнцыі бяруць удзел прэзідэнт Эстоніі Томас Гендрык Ільвес, старшыня партыі Саюз Айчыны (Літва) Андрус Кубілюс, былы эстонскі прэм’ер, галоўны эканамічны дарадца прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі Март Лаар, міністр развязання канфліктаў Грузіі Давід Бакрадзэ, былы прэм’ер-міністр Расіі Ягор Гайдар, віцэ-прэзідэнт групы Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапарламенце Гунар Гёкмарк, старшыня ПА АБСЕ Ёран Ленмаркер, дарадца ў міжнародных справах прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі Алег Рыбачук, ценевы міністр нацыянальнай бяспекі Кансерватыўнай партыі Вялікай Брытаніі Палін Нэвіль-Джонз і іншыя, паведамляе прэс-група Партыі БНФ.

Беларускую сесію пад назвай “Асобная ўвага да Беларусі. Калі прыйдзе дэмакратыя?” вёў бургамістр Стакгольму, былы міністр адукацыі і навукі Пэр Ункель. Акрамя Вінцука Вячоркі, у ёй выступіў Андрус Кубілюс. Адбылася жывая дыскусія. Сярод іншага, Вячорка запрасіў усіх прысутных у Мінск на “Еўрапейскі Марш” 14 кастрычніка сёлета.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: