Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
1718 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пасля вызваленьня Пушкін паехаў на поле Аршанскай бітвы
09:44, 17/09/2007

16 верасня ў Воршы з ізалятара часовага ўтрыманьня выйшлі на волю мастак Алесь Пушкін і моладзевы актывіст Аляксей Янушэўскі. Яны адбылі 7 сутак арышту паводле абвінавачаньня ў дробным хуліганстве пасьля затрыманьня на бардаўскім фэсьце "Аршанская бітва-2007".

Аб 11-й раніцы актывісты зь Менску й Воршы прыйшлі сустракаць Алеся Пушкіна і Аляксея Янушкевіча да ізалятару часовага ўтрыманьня.

Але міліцыянты, вырашыўшы не дапусьціць гэтае сустрэчы, загадзя вывезьлі мастака і моладзевага актывіста на аршанскі чыгуначны вакзал. Адшукаць іх удалося ўжо ў цягніку.

На просьбу Алеся Пушкіна сябры адвезьлі яго на Крапівенскае поле, дзе ў мінулыя выходныя мусіў адбыцца бардаўскі фэст "Аршанская бітва-2007".

16 верасня праезд да гістарычных мясьцін, дзе ў 1514 годзе адбылася пераможная Аршанская бітва, быў ужо вольны. І ніякіх адзнак таго, што там тры дні запар працавала група разьмінаваньня, прысутныя не заўважылі.

Алесь Пушкін распавёў “Радыё Свабода”, што знарок імкнуўся ў гэтыя мясьціны перад ад’ездам дадому.

“У кожнага з нас ёсьць жонка, дзеткі, але ёсьць яшчэ Беларусь, ёсьць прыярытэты якія кожны для сябе абірае. Таму найперш -- на Крапівенскае поле. А потым паеду да жонкі, дзяцей, капаць бульбу, пісаць карціны, рабіць вітраж у Талачынскім касьцёле”.

Адмыслова да сустрэчы са зьняволеньня Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага аршанская паэтка Яўгенія Казлова напісала верш – таксама пра Радзіму і пра вернасьць Беларусі:

Наша праўда – сьвятая. Мы вытрымаць зможам
Прысуды, і турмы, і сьмерць змагароў.
З намі праўда, і з намі магутны наш Божа.
Будзе наша рэспубліка вольнаю зноў!

Гімн "Магутны Божа" прагучаў сёньня каля памятнага крыжа, усталяванага на Крапівенскім полі дзеля памяць загіблых тут беларускіх ваяроў. Зазвычай зь яго штогод пачынаўся фэст "Аршанская бітва", і ў День салідарнасьці яго прасьпявалі тыя, каму забаранілі зрабіць гэта тыдзень таму – у Дзень беларускай вайсковай славы.





Аляксей Янушэўскі і Алесь Пушкін пасьля вызваленьня

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Computer Repair
Рекомендуем: Аренда квартир посуточно в Киеве - комфорт гарантируется..
Компания Eternals представляет GSM-терминал Siemens ER75i - модем/роутер.
7ANGELOV модели для выставок стендистки