Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Берасьце рыхтуецца да Эўрапэйскага Маршу 12:08, 18/09/2007
Сёньня з раніцы берасьцейцы ўбачылі сінія стужкі, якія ўпрыгожылі цэнтральныя вуліцы, паркі й сквэры горада. Старшыня мясцовай філіі партыі БНФ Зьміцер Шыманскі зазначыў, што ў Берасьці вядзецца актыўная падрыхтоўка да Эўрапейскага Маршу.
Сінія стужкі, якія з’яўляюцца ўсё часьцей у Менску й розных гарадох краіны прызначаны інфармаваць грамадзян пра Эўрапейскі Марш, які дэмакратычнае беларускае грамадзтва плянуе правесьці 14 кастрычніка, паведамляе “Польскае радыё”
Па словах грамадзкага актывіста Андрэя Шарэнды, ўпершыню сінія стужкі з’явіліся пад час выбарчай кампаніі А.Мілінкевіча, які бачыць шлях развіцьця Беларусі ў кантэксьце блізкага супрацоўнцтва з дэмакратычнай Эўропай. Сіні колер з’яўляецца колерам Эўразьвязу, а яго выкарыстаньне падчас Эўрапейскага Маршу сымбалізуе эўрапейскі выбар беларусаў і падтрымку эўрапейскіх каштоўнасьцяў.
Мэтай правядзеньня Эўрапейскага Маршу з`яўляецца інфармаваньне беларускай грамадзкасьці пра тое, што Эўрапейскі Зьвяз можа прапанаваць Беларусі, а таксама дэманстрацыя эўрапейскага выбару беларускага народа.