Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 1819 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Віцэ-старшыня Еўрапарламента: «Сёння Беларусь магла б атрымаць вельмі шмат»
13:26, 18/09/2007

Беларускія ўлады павінны даць пэўны сігнал, што яны гатовыя пайсці насустрач Еўропе і прыняць 12 прапаноў Еўразвяза. Сёння Беларусь магла б атрымаць вельмі шмат, калі б паўнавартасна супрацоўнічала з ЕЗ. Пра гэта віцэ-старшыня Еўрапейскага Парламента, экс-міністр абароны Польшчы і адзін з заснавальнікаў руху "Салідарнасць" Януш Анышкевіч заявіў у эксклюзіўным інтэрв`ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

– Спадар Анышкевіч, у канцы мінулага года Еўразвяз высунуў 12 патрабаванняў па дэмакратызацыі Беларусі наўзамен на сур`ёзную дапамогу нашай краіне. Ці прасунулася Беларусь у выкананні ўмоў Еўразвяза за гэты час?

– Не, ні на крок Беларусь не прасунулася на шляху дэмакратызацыі. Наадварот, на мой погляд, і, на думку маіх калегаў у Еўрапарламенце, сітуацыя ў краіне пагаршаецца і ўскладняецца. Вядома, Беларусі неабходна сёння прасоўвацца на шляху дэмакратызацыі. У адваротным выпадку паляпшэння стасункаў з Еўропай проста не можа быць.

– Цяпер беларускія ўлады актыўна спрабуюць наладзіць дыялог з Еўразвязам. Пры гэтым яны заклікаюць еўраструктуры не ставіць пытанне аб правах чалавека ў аснову. Якія ва ўлад перспектывы пры такім падыходзе?

– Я думаю, што, вядома, ёсць магчымасць аднавіць перамовы паміж Еўразвязам і Беларуссю, але беларускія ўлады павінны даць вельмі выразны і магутны сігнал, што яны гатовыя пайсці насустрач Еўропе, хоць ў адным пункце, даказаць, што сур`ёзна вырашаюцца пытанні, звязаныя з 12 прапановамі Еўразвяза. Вызваленне палітвязняў было б такім першым крокам. І гэта зусім не складаны крок для беларускай улады. Потым неабходна спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі, няўрадавых арганізацый, незалежных СМІ. Урад павінен будаваць з грамадзянскай супольнасцю даверныя ўзаеміны. Тады Еўразвяз паверыць, што Беларусь сур`ёзна ставіцца да яго прапаноў. Бо выкананне гэтых прапаноў, найперш, неабходнае не еўраструктурам, а простым беларускім людзям.

– Што непасрэдна губляе Беларусь ужо сёння ад няўдзелу ў розных еўрапейскіх ініцыятывах, напрыклад, у праграме добрасуседства Еўракамісіі?

– Сёння Беларусь магла б атрымаць вельмі шмат чаго. У Еўразвяза ёсць вельмі вялікая праграма супрацоўніцтва з краінамі-суседзямі. Гэта мільярды еўра. Я не ведаю, колькі непасрэдна можа атрымаць Беларусь, але, вядома, гэта будзе вельмі вялікая дапамога для развіцця беларускай эканомікі, інфраструктуры, культуры. Гэтая дапамога вельмі моцна паўплывае на ўсе вектары грамадскага жыцця Беларусі.

– Увесну беларуская апазіцыя працягнула ўладам руку і прапанавала дыялог. У канцы 80-х у Польшчы Ярузельскі пайшоў на дыялог з "Салідарнасцю". Якія шанцы паўтору сітуацыі ў Беларусі?

– Так, я ўпэўнены, што беларуская апазіцыя гатовая пайсці на дыялог з уладай. У Польшчы Ярузельскі, урэшце, прыйшоў да высновы, што дыялог абсалютна неабходны для пасоўвання Польшчы наперад, для развязання праблем, з якімі сутыкалася наша краіна. Я спадзяюся, што, урэшце, улады Беларусі прыйдуць да такой жа высновы.

– 14 кастрычніка ў Менску пройдзе Еўрапейскі Марш, мэта якога – прадэманстраваць еўрапейскі выбар беларусаў і заклікаць улады прыняць 12 прапаноў Еўразвяза. Як Вы ставіцеся да гэтай ініцыятывы?

– Я думаю, што гэта вельмі разумная ініцыятыва, якая, вядома, будзе мець абсалютную падтрымку ўсіх, хто жадае Беларусі толькі дабра. Я упэўнены, што гэта будзе таксама прадэманстраванае ўдзелам у Маршы еўрапейскіх палітыкаў. Вядома, я бачу будучыню Беларусі еўрапейскай. Калі суседзі Беларусі – літоўцы, палякі, украінцы, латышы – хочуць жыць у Еўразвязе, навошта Беларусі трэба ісці іншым шляхам? Усе мы зацікаўленыя ў тым, каб толькі ўмацоўваць шанцы Беларусі на ўступленне ў ЕЗ. Вядома, гэта павінна быць, найперш, рашэнне саміх беларусаў. І я спадзяюся, хутка яны прыйдуць да такога рашэння.

– Вы шмат разоў бывалі ў нашай краіне. Што сёння вы хацелі б сказаць беларусам?

– Трымайцеся! Шлях да дэмакратыі вельмі складаны, цяжкі, але мы ў Польшчы ўжо ведаем, што трэба ўвесь час верыць, што дэмакратыя пераможа. Так будзе і ў Беларусі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: