Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 1819 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кебіч: «Каўбаса стала вельмі дарагая»
12:43, 18/09/2007

Шэраг цікавых заяваў зрабіў былы прэм’ер-міністр Беларусі, а цяпер кіраўнік Гандлёва-фінансавага саюза Вячаслаў Кебіч у інтэрв’ю “Народнай газеце”.

“Радыё Рацыя” прыводзіць некалькі цытатаў:

“Як паводзіць сябе той, у каго развіўся сіндром правадырызму? Яму здаецца, што ўсё навокал спакойна, ён вялікі начальнік, і як вынік – ён упускае момант, калі ў фундаменце яго кіравання ўтвараецца трэшчына”.

“У свае часы я ўздымаў пытанне толькі аб эканамічным саюзе з Расеяй. Аб палітычным гаворкі не вялося. А эканамічны саюз немагчымы без адзінай грашовай сістэмы. Мы не толькі парафіравалі адпаведную дамову, але і з тагачасным старшынём Нацбанка Багданкевічам выправіліся ў Маскву на яго падпісанне. Пачалася сустрэча. Расію прадстаўлялі прэм’ер-міністр Чарнамырдзін і кіраўнік Цэнтрабанка Герашчанка. Але раптам нехта заходзіць і нешта шэпча Чарнамырдзіну. Расійскі прэм’ер яго выслухаў і звярнуўся да нас: давайце, маўляў, на хвілінку перарвемся. А потым вывеў мяне з залы і кажа: “А ты ведаеш, што Багданкевічу дадзена каманда не падпісваць дамову”. Для мяне гэта быў проста шок. Бо мы ж з Багданкевічам ехалі ў цягніку і гаварылі, што назад мы вернемся, як кажуць, на кані. Але, аказваецца, расійская разведка перахапіла размову, дзе Шушкевіч даў каманду дамову не падпісваць”

“Не так даўно купляў у краме каўбасу. Выбар яе, канешне, вялікі, але яна вельмі дарагая. Падыходзіць да мяне пакупніца і кажа: вы такі багаты, а не можаце ўзяць сабе самую лепшую. І ад яе я зноў пачуў пра заправачныя станцыі і так далей. Не вытрымаў і кажу: “Пакажыце, якая заправачная станцыя мая, і я вам напішу на яе распіску”… Няўжо нехта думае, што калі б за мной меліся цёмныя справы, то яны б дагэтуль не ўсплылі? У мяне ёсць кватэра ў Мінску і невялікае лецішча ў Крыжоўцы, пабудаванае яшчэ для маці. Я пайшоў з улады і нічога з сабой не ўзяў”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: