Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 1819 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады заняліся замежнымі ксяндзамі і місіянэрамі
10:48, 18/09/2007

Старшыня камітэту ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Беларусі Леанід Гуляка заявіў, што на пачатку 2008 году будзе падрыхтавана новая рэдакцыя Палажэньня аб парадку запрашэньня ў Беларусь замежных грамадзянаў для занятку рэлігійнай дзейнасьцю. Паводле агенцтва БелТА, кампэтэнтныя дзяржаўныя органы атрымаюць права без тлумачэньняў адмаўляць замежным сьвятарам ці прапаведнікам ва ўезьдзе ў Беларусь.

Гэтая заява была зроблена ў Бабруйску ў часе абмеркаваньня этна-канфэсійнай сытуацыі ў Беларусі, паведамляе “Радыё Свабода”. У Камітэце у справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў адмовіліся ад камэнтароў. Чыноўнікі спасылаюцца на тое, што ўсе законы павінны удасканальвацца, таму й рыхтуюцца зьмены. Начальнік аддзелу ў справах рэлігіяў Аляксандар Калінаў сказаў:

“Гэта пастанова Савету міністраў. Была старая пастанова аб парадку запрашэньня сьвятароў і іх дзейнасьці на тэрыторыі краіны. Цяпер зьмены нейкія туды ўносяць. І ўсё. Пакуль не прынятыя. Калі будзе прынята, тады і можна будзе нешта камэнтаваць”.

Прадстаўнік Беларускага Экзархату праваслаўнай царквы Андрэй Алежка мяркуе, што плянаваныя зьмены ў парадку дзейнасьці замежных сьвятароў і місіянэраў выкліканы меркаваньнямі дзяржаўнай бясьпекі:

“Хутчэй за ўсё тут нейкія меркаваньні, якія датычацца больш дзяржаўнай бясьпекі. Я маю на ўвазе, калі нехта замест рэлігійнай дзейнасьці займаецца палітычнай дзейнасьцю. Такія прыклады былі. Я думаю, што якраз на гэты момант можа зьвяртаць сваю ўвагу дзяржава”.

Аднак на практыцы ужо й цяпер замежныя місіянэры, сьвятары і гуманітарныя працаўнікі цярпелі ад створаных уладамі перашкодаў. Пра гэта гаворыцца і ў нядаўняй справаздачы Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША. Замежнікаў дэпартоўвалі з Беларусі і адмаўлялі ў выдачы візаў. Паводле беларускіх праваабаронцаў, за год краіну вымушаны былі пакінуць больш за 25 замежных сьвятароў і місіянэраў.

Нядаўна з Гарадзеншчыны мусілі зьехаць сем ксяндзоў і пяць сясьцёр-законьніц. Пора тое як гэта тлумачылі ўлады, распавядае парафіянка адной з грамад, адкуль зьехаў замежны ксёндз, Ірына Селіневіч:

“Яны лічаць, што ўжо хопіць сваіх. Столькі гадоў працуе тут гарадзенская сэмінарыя. Ужо пінская пачынае патроху выпускаць сьвятароў. І шкада, бо некаторыя зь іх па 18 гадоў тут працавалі і больш, тут касьцёл падымалі.

Вядома, што ўсе сьвятары з часам выедуць, якія прыяжджаюць з Польшчы ці з-за мяжы, бо будуць свае. Але, каб свае гэтыя падрасьлі, трэба таксама крышачку часу ім даць. Застаецца яшчэ такая сытуацыя, што ў нядзелю сьвятар павінен па некалькіх парафіях адразу праехаць, каб імшу нядзельную адправіць”.


Праваабаронца Валянцін Стэфановіч мяркуе, што ўмовы для дзейнасьці розных канфэсій у Беларусі адрозьніваюцца. Ён згадвае пра дамовы аб супрацоўніцтве паміж дзяржавай і праваслаўнай царквой:

“Я гэта расцэньваю як жаданьне стварэньня манаполіі аднаго рэлігійнага культу адносна іншых. Я думаю, зацікаўленыя і дзяржава, і праваслаўная царква ў нераспаўсюдзе іншых рэлігійных культаў на тэрыторыі Беларусі”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: