Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мытня дала «дабро» беларускай мове 16:14, 19/09/2007
Сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі паведаміў, што бліжэйшым часам на мытнях з’явяцца бланкі дэкларацыяў на беларускай мове. Гэтак ДМК адрэагаваў на пазіцыю Канстытуцыйнага суда наконт дыскрымінацыі ў краіне беларускай мовы.
"Адказнасць за непавагу да дзяржаўнай мовы ніхто не адмяняў", — заявіў учора старшыня КС Рыгор Васілевіч падчас семінара "Садзеянне больш шырокаму прымяненню міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека ў працэсе выканання правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь".
Як прыклад непаважлівага стаўлення ён прывёў сітуацыю з жыхаром Гомеля Сяргеем Сямёнавым. У жніўні малады чалавек перасякаў беларуска-ўкраінскую мяжу на цягніку. У пункце пропуску "Новая Гута" мытнікі запатрабавалі ад яго запоўніць дэкларацыю. Сямёнаў запатрабаваў дэкларацыю на беларускай мове, бо ён дрэнна валодае рускай і баіцца, што пры запаўненні мытнага дакумента можа дапусціць памылкі. У адказ на гэта супрацоўнікі мытні склалі ў дачыненні да Сямёнава пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні — аб непадпарадкаванні патрабаванням службовай асобы, паведамляе “Радыё Рацыя”.
"Такія выпадкі недапушчальныя”, — сказаў тады Васілевіч.