Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 1920 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чым пагражае беларускай эканоміцы зьнешні доўг?
10:24, 19/09/2007

Замежная запазычанасьць Беларусі за другі квартал гэтага году вырасла на рэкордныя $1,273 млрд, а ўсяго за першае паўгодзьдзе – на $2,397 млрд. На сёньня яна складае агулам $9,272 млрд. Гэтыя лічбы паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу Беларусі. Наколькі небясьпечнае для эканомікі павялічэньне зьнешняга доўгу? Хто нясе адказнасьць за пазыкі, якія бярэ не дзяржава, а беларускія прадпрыемствы? На гэтыя пытаньні «Радыё Свабода» адказвае доктар эканамічных навук Барыс Жаліба.

-- 9 мільярдаў зьнешняга доўга – гэта амаль 100 даляраў на кожнага жыхара краіны – наколькі пагражае гэта эканамічным пэрспэктывам краіны? Ці, можа, гэта нармальны звычайны працэс, бо ўсе пераходныя краіны ў пэўны момант мелі вялікі зьнешні доўг?

-- Маецца такая рыска ў эканоміцы – зьнешняя запазычанасьць эканомікі не павінна перавышаць 60 працэнтаў ад Валавога ўнутранага прадукту (ВУП). Цяпер запазычанасьць Беларусі (і дзяржаўная, і гэтак званая карпаратыўная – банкаў, прадпрыемстваў) складае каля 20 працэнтаў ад ВУП. З гэтага пункту гледжаньня, працэнт ня вельмі высокі – Украіна мае даўгі каля 50 працэнтаў ад ВУП.

Але тэндэнцыя такая – інтэнсіўна растуць выплаты Расеі за энэрганосьбіты, а экспарт беларускі расьце не настолькі высокімі тэмпамі. Адмоўнае сальда гандлёвага балянсу звыш мільярду, яго трэба пакрываць, і гэта таксама робіцца за кошт зьнешніх запазычанасьцяў.

-- Тым ня менш, лічба 20 працэнтаў выглядае даволі бясьпечнай. Але, можа, для розных краінаў розныя падыходы ці яны ўнівэрсальныя для ўсіх? Што не страшна адным – крытычна для іншых?

-- Так, трэба ўлічваць агульны стан эканомікі. Не сакрэт, што знос асноўных фондаў дасягнуў 80 працэнтаў. Расея закрывае свае рынкі, і па шмат якіх таварных пазыцыях беларусы губляюць канкурэнтаздольнасьць. І гэтыя 20 працэнтаў не такія ўжо і бясьпечныя.

-- Зьнешняя запазычанасьць Беларусі – гэта пераважна даўгі прадпрыемстваў і банкаў. Наколькі і кім яна гарантаваная? Калі прадпрыемства збанкрутуе, хто будзе аддаваць доўг за яго?

-- Так, урад не адказвае за абавязкі камэрцыйных банкаў, а банкі – ураду. Але мы ведаем, што найбуйнейшыя беларускія банкі – гэта фактычна банкі з дзяржаўнай уласнасьцю. І валютныя пазыкі ў нейкай частцы перацякаюць у Нацыянальны Банк.

Фактычна ўжо ідзе распродаж уласнасьці. “Velcоm”, “Мотавела” – тэндэнцыя такая, што прыйдзецца расплачвацца маёмасьцю. Зьнешнія запазычанасьці прыйдзецца аддаваць дзецям, унукам – гэта заўсёды небясьпечна для дзяржавы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: