Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёньня ў першай палове дня ў Рэчыцы затрыманы грамадзкі актывіст, прадпрымальнік Леанід Невар.
Раней “Радыё Свабода” інфармавала, што раніцай на прыватную сядзібу Леаніда Невара заявіліся міліцыянты. Са словаў жонкі палітыка Тамары Невар, участковы міліцыянт лейтэнант Чарнашэй пагражаў застрэліць сабак, якія вартуюць сядзібу. “Леаніда затрымалі ў горадзе, – кажа Тамара Невар, – празь міліцыянтаў ён папрасіў прынесьці яму цёплае адзеньне і лекі. У Леаніда цяпер праблемы са здароўем”. Са словаў Тамары Невар, яе муж – грамадзкі актывіст апазыцыі. Яго часта ізалююць ад удзелу ў грамадзкіх акцыях. На гэты раз – перад фэстам “Дажынкі”, які прызначаны ў Рэчыцы на 22-23 верасьня.
Улады таксама высылаюць апазіцыю з горада перад “святам хлебароба”. Так сёньня майстар капітальных работ на чыгунцы ў Рэчыцы, ён жа кіраўнік раённай арганізацыі Партыі БНФ Валер Пуціцкі атрымаў загад выправіцца ў камандзіроўку ў Жыткавічы. Ён мусіць пазнаёміцца з падрыхтоўкай тамтэйшай чыгуначнай станцыі да зімы. Камандзіроўка працягнецца да 24 верасьня. У мінулы панядзелак у камандзіроўку ў Воршу выпраўлены на дзесяць дзён сябра БНФ, аглядчык вагонаў Аляксандар Ганчарэнка. Таксама 17 верасьня камандзіраваны на два тыдні ў Петрыкаў урач-рэаніматоляг раддому, чалец БНФ Кастусь Кузьняцоў.
“Няма сумневу, што ўлады напярэдадні “Дажынак”, якія пройдуць у Рэчыцы 21-22 верасьня, зачышчаюць тэрыторыю ад апазыцыйна настроеных гараджанаў”, - лічыць Валер Пуціцкі, кіраўнік рэчыцкай арганізацыі Партыі БНФ.