Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 1920 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беніта Ферэра-Вальднер: «Мы не можам працаваць з апошнім дыктатарскім рэжымам у Еўропе»
10:08, 19/09/2007

"За час, які мінуў з моманту падання дакумента, мы не ўбачылі ніякай рэакцыі ў адказ з боку беларускіх улад на нашы прапановы. Адчуваецца адсутнасць палітычнай волі для наладжвання супрацоўніцтва", – заявіла камісарка Еўразвяза па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер 18 верасня на сустрэчы з беларускімі журналістамі ў Брусэлі. Яна адзначыла, што цяпер усе перамовы і кантакты паміж ЕЗ і Беларуссю застаюцца "на тэхнічным узроўні". "Мы не можам працаваць з апошнім дыктатарскім рэжымам у Еўропе", – растлумачыла яна.

"Мы гатовыя пачаць з Беларуссю паўнавартаснае супрацоўніцтва", – заявіла Беніта Ферэра-Вальднер. Для нас відавочна, што Беларусь з`яўляецца непасрэдным суседам ЕЗ і вельмі важна прапанаваць ёй тыя магчымасці, якія ёсць для іншых краін, што паўнавартасна ўдзельнічаюць у еўрапейскай палітыцы добрасуседства", – сказала еўракамісарка.

Б.Ферэра-Вальднер падкрэсліла, што ўсе прапановы ЕЗ выкладзеныя ў дакуменце "Што Еўрапейскі Звяз можа даць народу Беларусі". "Мы ў адказ чакаем паглыблення працэсаў дэмакратызацыі", – адзначыла яна.

Пры гэтым камісарка ЕЗ падкрэсліла, што найважнейшымі ўмовамі для пачатку супрацоўніцтва з`яўляюцца вызваленне палітвязняў, магчымасці для свабоднай працы СМІ, правядзенне свабодных і сумленных выбараў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: