Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прызначаны часовы павераны ў справах Грузіі ў Беларусі 13:52, 19/09/2007
Амбасада Грузіі будзе адкрытая ў Менску. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.
Тут адзначылі, што прызначаны часовы павераны ў справах Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь Давыд Катарыя. Цяпер грузінскі бок выбірае памяшканне пад дыпламатычнае прадстаўніцтва, рыхтуе неабходныя дакументы для рэгістрацыі юрыдычнага адрасу – усё гэта можа заняць некалькі месяцаў.
Дыпламатычныя стасункі Беларусі і Грузіі былі ўсталяваныя ў 1994 годзе. Двухбаковы таваразварот па выніках 2006 года склаў $21,5 млн. і ў параўнанні з папярэднім годам павялічыўся ў 2,3 разы. Пры гэтым беларускі экспарт дасягнуў $18 млн. У Грузію з нашай краіны пастаўляюцца ў асноўным грузавыя аўтамабілі і прадукцыя сельгасвытворчасці.