Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Замежных святароў у Беларусь не пусцяць? 15:37, 19/09/2007
Віцэ-прэм`ер урада Беларусі Аляксандр Касінец лічыць, што святарамі ў Беларусі павінны быць выхадцы з краіны. "Мы выступаем за тое, каб святарамі ў рэспубліцы былі выхадцы з Беларусі", – заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі рэлігійных канфесій у сераду ў Менску А.Касінец, паведамляе «Інтэрфакс».
«Нельга здзяйсняць рэлігійную дзейнасць, не ведаючы беларускай або расейскай мовы, не ведаючы менталітэту і звычаяў Беларусі», – падкрэсліў ён.
Пры гэтым ён адзначыў: "Радуе, што па гэтым пытанні ёсць разуменне з Рымска-каталіцкай царквой". Пры гэтым ён дадаў, што "цягам самых блізкіх 7 гадоў павінна прайсці замена замежных святароў на выхадцаў з Беларусі". "Гэтае пытанне трэба вырашаць у інтарэсах беларускага народа. Цяпер з 581 каталіцкага святара 190 замежныя грамадзяне", – удакладніў ён.