Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лідэр рэчыцкіх прадпрымальнікаў арыштаваны на 6 сутак 18:36, 19/09/2007
Рэчыцкага лідэра прадпрымальнікаў Леаніда Невара пакаралі 6 суткамі арышту нібыта за нецэнзурную лаянку. Прысуд вынес суддзя Рэчыцкага раённага суда Стрэльчанка.
Як паведаміла “Рацыі” жонка прадпрымальніка Тамара, Леаніда Невара затрымала міліцыя па заяве намесніка старшыні райвыканкама Туміловіча. Згодна паказанням чыноўніка, 18 верасня а 10-й раніцы актывіст брыдкасловіў на скрыжаванні вуліцы Леніна і Туршынскага. Разам з тым, зазначыла Тамара Невар, у гэты час яе муж знаходзіўся дома, дзе быў заняты на рамонтных працах. Гэтую інфармацыю могуць пацвердзіць суседзі.
Падчас паседжання суддзя Стрэльчанка не пусціў Тамару Невар у судовую залю, а таксама адмовіў у хадайніцтве адваката выслухаць сведкаў з боку затрыманага. Затое дадатковым сведкам выступіў намеснік старшыні лесгаса Данільчанка, які быццам бы прысутнічаў на месцы здарэння.