|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
На нармальнае жыццё ў Беларусі трэба збіраць 50 гадоў 10:18, 19/09/2007 Выкажам здагадку, наш сярэднестатыстычны беларус Зайцаў умудраецца марнаваць на прадукты, камуналку, вопратку, транспарт і прадметы першай неабходнасці не больш за агучаны ўрадам бюджэт пражытачнага мінімуму, то бок 183 тысячы 360 рублёў, або 90 даляраў. Застаецца свабодных 288 340 беларускіх рублёў. «КП в Беларуси» падлічыла, што можна сабе дазволіць на гэтыя грошы. Кампутар Сярэдні кампутар з не самым дарагім DКІ-маніторам можна сабраць за 600 даляраў. Каб здзейсніць гэтую пакупку Зайцаву спатрэбіцца 4,5 месяцы. Машына Зайцаў нагледзеў сабе сціплае аўто за 4,5 тысячы даляраў. Сваю першую паездку ён зможа здзейсніць прыкладна праз два гады і восем месяцаў. Адпачынак і лячэнне Зайцаў – патрыёт. Таму сабраўся ў беларускі санаторый у Сочы. Сціплая пуцёўка (21 дзень) пацягне больш як на два мільёны рублёў. Збіраць давядзецца цэлых сем месяцаў. Кватэра 1-комантную кватэру ў спальным мікрараёне – 75 тысяч у.е. Калі цэннік зноў не прыскокне, Зайцаву атрымаецца ўстроіць наваселле праз 46 гадоў! Вучоба Падлічыўшы, што калі нічога не змяніць, збіраць на забяспечанае жыццё давядзецца да пенсіі, Зайцаў вырашае паступіць на платнае завочнае аддзяленне ў вядучае ВНУ краіны (500 даляраў у год). Збіраць на дыплом давядзецца мінімум год і восем месяцаў. РАЗАМ: Каб пачувацца чалавекам, Зайцаву прыйдзецца збіраць 51 год і тры з паловай месяцы.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|