Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Берасцейски гарвыканкам дазволіў індывідуальным прадпрымальнікам правесці 24 верасня мітынг у Берасці. Дакумент, які дазваляе правядзенне акцыі, атрыманы 18 верасня актывістамі РГА "Перспектыва", ад імя каго і была пададзеная заяўка, паведаміў БелаПАН адзін з сябраў ініцыятыўнай групы Віктар Чайкоўскі.
Паводле яго слоў, мітынг адбудзецца з 12.00 да 14.00 на стадыёне "Лакаматыў", які рашэннем мясцовых улад прызначаны для правядзення масавых мерапрыемстваў.
"Галоўная задача акцыі – дастукацца да ўлад. Яны павінны пачуць пра праблемы, з якімі сутыкнуліся ў сувязі з указамі прэзідэнта №№ 760 і 302 індывідуальныя прадпрымальнікі, і асобы, якія ў іх працуюць па найманні. Шматлікія індывідуальныя прадпрымальнікі лічаць, што гэтыя ўказы супярэчаць Канстытуцыі ў частцы наймання працаўнікоў толькі з шэрагаў сваякоў, – адзначыў В.Чайкоўскі. – Пакуль нашы сустрэчы з службоўцамі ні да чаго не прывялі. Мы па-ранейшаму стаім перад выбарам: альбо спыніць сваю дзейнасць, альбо працаваць без наёмных працаўнікоў, якія не з`яўляюцца блізкімі сваякамі. Ва ўсялякім выпадку гэта прывядзе да росту беспрацоўя ў рэгіёне".
Плануецца, што ў мітынгу возьмуць удзел 100 чалавек – індывідуальныя прадпрымальнікі, якія працуюць на рынках горада, а таксама якія займаюцца транспартнымі перавозкамі пасажыраў і іх наёмныя працаўнікі.