Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 1920 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адмена льгот не абмяркоўваецца
09:56, 19/09/2007

Ніжняя палата беларускага «парламента» і Беларускае тэлебачанне адмовіліся абмяркоўваць з апазіцыяй адмену льгот для грамадзян Беларусі. У «палату прадстаўнікоў» Нацыянальны камітэт аб`яднаных дэмакратычных сілаў (АДС) накіраваў прапанову стварыць сумесную працоўную групу, каб «адкарэктаваць» закон аб ільготах.

У звароце адзначалася, што ён прыняты без грамадскай дыскусіі. І ліквідуе не толькі льготы, але і сацыяльныя гарантыі, якія існуюць у кожнай еўрапейскай краіне. Закон закранае інтарэсы больш як 5 мільёнаў людзей, у тым ліку 2,4 млн. пенсіянераў, 1,5 млн. дзяцей, больш 500 тысяч інвалідаў, 115 тысяч чарнобыльцаў.

Старшыня Камісіі па працы і сацыяльнай абароне Палаты прадстаўнікоў Сяргей Камянецкі заявіў, што падрыхтоўка законапраекта вялася з усімі зацікаўленымі асобамі цягам трох гадоў.

«Трэба ж умудрыцца яе так ціха праводзіць, што пра гэта не ведае ніхто, – адзначыў лідэр Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. – Мы звернемся да Сяргея Камянецкага, каб ён даў спіс грамадскіх арганізацый, якія былі прыцягнутыя да абмеркавання законапраекта. Сяргей Камянецкі яшчэ раз пацвердзіў, што ў нас у «палаце прадстаўнікоў» – прызначаныя дэпутаты. Інакш быў бы цалкам іншы адказ».

Адмова кіраўніка Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага правесці з удзелам апазіцыі на тэлебачанні дыскусію аб адмене льгот, па словах Анатоля Лябедзькі, яшчэ раз пацвярджае, што БТ прыватызаванае «адным чалавекам». «Толькі іх каментары, толькі іх заявы будуць рэтрансляваць. Хоць сябры Нацыянальнага камітэта таксама з`яўляюцца падаткаплацельшчыкамі і ўтрымліваюць структуру, якую ўзначальвае Аляксандр Зімоўскі», – сказаў Анатоль Лябедзька.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: