|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Пётра Садоўскі: «Была агульная атмасфэра чаканьня вялікіх пераменаў і шчасьця...» 16:07, 19/09/2007 Даклад у пытаньні сымболікі рабіў Ніл Гілевіч як старшыня камісіі па культуры і адукацыі, распавядае “Радыё Свабода”. “Даклад Гілевіча быў бліскучы, калі браць проста па зьместу. З пункту гледжаньня псыхалёгіі, ён неяк трошкі нашушэрыў, узбурыў гэтую маўклівую камуністычную большасьць. Гучаў у яго голасе нейкі дакор. І было страшнавата. Я сядзеў і так чуў псыхалягічна скурай, што ня пройдзе гэта ўсё. Як усё роўна коні, як кабаны сядзяць гэтыя камуністы. Пайшлі на перапынак, і ў перапынку была пушчана ўся “цяжкая артылерыя”. Усе, хто што ведаў, атачылі Таразевіча і Платонава. Платонаў быў тады прэзыдэнтам Акадэміі і ён прынёс заключэньне Інстытуту гісторыі і Прэзыдыюму акадэміі, здаецца. Ён выступіў першы пасьля перапынку. Ён трошачкі як бы залю ўлагодзіў. Але ў гэтых дырэктараў саўгасаў, усіх гэтых камуністычных бонзаў ён успрымаўся ня надта добра. Малады, грошы зарабляе ў Амэрыцы... Галоўны псыхалягічны пералом адбыўся дзякуючы выступу Таразевіча. Ён выступіў, як бы перакадаваўся ў знакавую сыстэму залі. Гаварыў на іхняй мове, проста. Але ўжо сама яго фігура прымусіла вэтэранаў падняць галовы, твары трохі памякчэлі, і зьявілася нейкая надзея, што гэта ўсё пройдзе”, -- узгадвае Пятро Садоўскі. Пры галасаваньні трэба было набраць 231 голас і гэтая лічба зьявілася на маніторы, пры паўторным галасаваньні, як узгадвае Садоўскі. Вынікі галасаваньня былі ўспрыняты узрушанна. “Большая палова была задаволена, што гэта адбылося. Канечне, ва ўсіх былі сьлёзы на вачах. Быў такі нейкі час, эпоха стаяла на двары, і гэта ціснула. І натоўп стаяў на плошчы, ціснуў. Але ж мы былі расколатым парлямэнтам. І нечага мы дасягалі дзякуючы ўмельству апазыцыі. Дзякуючы таму ж Пазьняку. Ён арганізатар быў выдатны. Ён быў стратэг і тактык добры. Менавіта дзякуючы разумнай працы апазыцыі шмат чаго праходзіла”, – кажа сведка падзеяў. Сьцяг на будынку Вярхоўнага Савету, па словах Садоўскага, памянялі на наступны дзень. “Па-мойму, гэта адбылося на заўтра раніцай. Раніцай людзі прыйшлі. Пазьняк прыйшоў на плошчу гадзін у шэсьць на другі дзень. Ды ўсе мы былі такія п’яныя ад шчасьця... І памятаю на плошчы людзі. Гэта была нейкая такая вясна, якая прыйшла ўвосень. Быў такі ўздым. Была агульная атмасфэра чаканьня вялікіх пераменаў, шчасьця і гэтак далей. І калі пазьней Ціцянкоў драў на даху гэты сьцяг, я памятаю, ноччу нейкі боль у сэрцы. Я ляжу ноччу, і мне прыходзяць радкі з Багдановіча: "Каб вы чулі, як сэрца начамі па радзімай старонцы баліць”. Вось гэта проста фізычны боль мяне працяў, калі я дачуўся, што ён драў там на ласкуты гэты сьцяг”, -- узгадвае Пятро Садоўскі. Вясной 1995 году Аляксандар Лукашэнка выступіў зь ініцыятывай правядзеньня рэфэрэндуму, які прадугледжваў, сярод іншага, скасаваньне дзяржаўнасьці бел-чырвона-белага сьцягу і “Пагоні” як дзяржаўных сымбаляў і наданьне расейскай мове роўнага статусу зь беларускай.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
Цены на недвижимость в праге ниже московских! Рекомендуем: Каталог EDGE/GPRS/GSM модемов . Описания и характеристики. Итальянский классический интерьер создает неповторимую атмосферу. |