Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 1920 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кіраўнікі місій краін ЕЗ у Мінску сустрэліся з Вольгай Казулінай і Таццянай Клімавай
17:41, 19/09/2007

Кіраўнікі місій краін ЕЗ у Мінску сустрэліся з Вольгай Казулінай, дачкой прафесара Аляксандра Казуліна і спадарыняй Таццянай Леановіч-Клімавай, жонкай спадара Андрэя Клімава з мэтай атрымання інфармацыі наконт становішча абодвух беларускіх грамадзян, якія лічацца Еўрапейскім Звязам палітычнымі зняволенымі.

Як паведамляе Амбасада Славаччыны ў Менску, кіраўнікі місій таксама выказваюць занепакоенасць у сувязі з нядаўнімі выпадкамі затрымання беларускіх грамадзян за палітычную дзейнасць. Кіраўнікі місій падкрэслілі, што ЕЗ і яго краіны-сябры працягваюць пратэставаць супраць пераследу ў дачыненні да беларускіх грамадзян і таксама патрабуюць іх вызвалення.

Кіраўнікі місій выказалі шкадаванне наконт таго, што нягледзячы на шматлікія дэкларацыі, зробленыя беларускімі ўладамі адносна жадання палепшыць адносіны з ЕЗ, гэтая палітыка абмежавання правоў чалавека, грамадзянскіх правоў і свабод беларусаў працягвае падрываць давер да такіх заяў.

Кіраўнікі місій ЕЗ зноў пацвярджаюць гатоўнасць ЕЗ да глыбейшага супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі і намер уступіць у паўнапраўнае партнерства ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства. Але ж гэта залежыць ад таго, як беларускія ўлады прадэманструюць пэўныя, істотныя крокі насустрач поўнай свабодзе выказвання, асацыяцый, сродкаў масавай інфармацыі, крокі, якія не маюць зваротнага ходу.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: