Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
АЭС у Беларусі пабудуюць кітайцы? 14:13, 20/09/2007
Кітай плануе супрацоўнічаць з Беларуссю падчас будаўніцтва ў краіне атамнай электрастанцыі, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску ў чацвер Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Кітая ў Беларусі У Хунбінь.
“Размовы пра будаўніцтва АЭС у Беларусі толькі пачаліся, і таму абодва бакі яшчэ не паспелі пачаць перамовы. Але я ведаю, што ў Беларусі ёсць намеры супрацоўнічаць з Кітаем па гэтым пытанні", – сказаў У Хунбінь. Ён падкрэсліў, што ў Кітаі актыўна развіваецца атамная энергетыка, і досвед кітайскага боку можа быць карысны беларусам, перадае словы амбасадара «Інтэрфакс».