Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Знізілася рэнтабельнасць актываў беларускіх банкаў 11:56, 20/09/2007
У Беларусі рэнтабельнасць актываў банкаў знізілася да 1,08% на 1 верасня 2007 года з 1,13% год таму. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі.
У студзені–жніўні 2007 года беларускія банкі атрымалі 360 млрд. бел. руб прыбытку, што складае 45 млрд. бел. руб у сярэднім за месяц. У 2006 годзе банкі атрымалі прыбытак у памеры 411,2 млрд. бел. руб або ў сярэднім 34,3 млрд. бел. руб у месяц.
Пры гэтым актывы банкаў за восем месяцаў узраслі на 19,8% да 35,991 трлн. бел. руб на 1 верасня. З іх актывы, якія прыносяць прыбытак, склалі 31,602 трлн. бел. руб або 87,8% ад іх агульнага аб`ёму, паведамляе ІТАР-ТАСС.
Адносіны прыбытку банкаў да статутнага фонду ўзраслі да 9,45% на 1 верасня з 8,62% год таму. Рэнтабельнасць выдаткаў банкаў знізілася да 12,92% супраць 13,26% на 1 верасня 2006 г.