Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ці знойдзе Беларусь за тры дні 150 мільёнаў? 16:24, 20/09/2007
Ні ў «Газпроме», ні ў «Белтрансгазе» пакуль не раскрываюць інфармацыю наконт сітуацыі з аплатай пастаўленага ў жніўні расейскага газу. Аднак, гадзіна адплаты няўмольна набліжаецца. Беларусь павінна расплаціцца за пастаўлены ў жніўні газ да 23 верасня.
Адмысловай турботы ў сувязі з набліжэннем чарговай гадзіны «Х», а яна наступіць праз тры дні, на беларускім газатранспартным прадпрыемстве не назіраецца. «Лімітавыя тэрміны па аплаце расейскага газу, пастаўленага ў жніўні, яшчэ не наступілі. Калі прыйдзе час, мы зробім адпаведную заяву. Хутчэй за ўсё, гэта будзе зробленае 24 верасня, пасля выходных», – паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 прэс-сакратар ААТ «Белтрансгаз» Уладзімір Чэкаў.
Прэс-сакратар не гатовы быў назваць аб`ёмы жнівеньскіх паставак, спаслаўшыся на адсутнасць неабходных дадзеных пад рукой і іх варыябельнасць ад месяца да месяца. Аднак, вядома, што за пастаўленыя ў ліпені паўтары мільярды кубаметраў газу Беларусь заплаціла каля 150 мільёнаў даляраў.
Беларусь, паводле раней падпісанага кантракту, павінна разлічвацца за спажываны газ да 23 дня кожнага месяца. Пры гэтым прадстаўнік "Газпрома" Сяргей Купрыянаў, пакуль таксама не раскрывае інфармацыю пра тое, ці аплаціла Беларусь газ, атрыманы ў жніўні. Прэс-сакратар "Газпрома" нагадаў, што кошт газу для Беларусі на наступны год будзе змяняцца паводле формулы, запісанай у кантракце.