Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Генпракурорам ЗША можа стаць выхадзец з Беларусі 09:50, 20/09/2007
Высунуты на пасаду міністра юстыцыі і генпракурора ЗША былы федэральны суддзя Майкл Макейсі – выхадзец з Беларусі, паведаміў Валеры Шчукін, перакладчык, які доўгі час працаваў разам з Макейсі ў федэральным судзе Паўднёвай акругі Нью-Ёрку.
"Я аднойчы зацікавіўся каранямі Макейсі, і ён мне сказаў, што яго бацька – выхадзец з Беларусі, з мястэчка пад Баранавічамі. У іх распаўсюджанае ў Беларусі прозвішча Мукасей, трансфармаваная ў амерыканскае Макейсі. Ні расейскай, ні беларускай мовамі ён не валодае, бо нарадзіўся ўжо ў ЗША", – сказаў Шчукін, які таксама эміграваў з Беларусі.
Кандыдатура новага міністра юстыцыі і генпракурора, які таксама адказвае за кіраўніцтва ФБР, павінна прайсці зацвярджэнне ў сенаце ЗША і толькі пасля гэтага Макейсі зможа ўзначаліць гэтае ведамства.
Макейсі-Мукасей прапрацаваў цягам 18 гадоў суддзёй у Паўднёвай акрузе да выхаду на пенсію ў 2006 годзе. Ён выносіў вердыкты па "гучным" тэрарыстычным справам і, у прыватнасці, на працэсе па справе ісламістаў, якія арганізавалі выбух у гаражы нью-ёркскага Сусветнага гандлёвага цэнтра ў 1993 годзе. Макейсі павінен замяніць Альберта Гансалеса, які пайшоў у адстаўку ў мінулым месяцы і якога дэмакраты абвінавачвалі ў прадузятасці і празмернай лаяльнасці адміністрацыі Джорджа Буша, паведамляе РІА "Новости".