Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 2021 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Натальля Пяткевіч атрымала ліст аргкамітэта Еўрапейскага Марша
10:31, 20/09/2007

Арганізатары Эўрапейскага маршу на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску агучылі зварот да беларускіх уладаў. У ім яны просяць у намесьніцы кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальлі Пяткевіч сустрэчы дзеля абмеркаваньня пытаньняў арганізацыі і правядзеньня маршу, паведамляе "Радыё Свабода".

19 верасня з журналістамі ў офісе БНФ сустрэліся прадстаўнікі перамоўнай групы з уладамі – лідэры Партыі БНФ Юры Хадыка і Віктар Івашкевіч, каардынатар “Хартыі’97” Андрэй Саньнікаў, былы старшыня Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч і экс-міністр знешнеэканамічных сувязей Міхаіл Марыніч. Дзевяць дзён таму яны даслалі зварот у прэзыдэнцкую адміністрацыю.

“Пакуль ёсьць інфармацыя, што гэты ліст дайшоў, што ўзяты да разгляду ў адміністрацыю прэзыдэнта. Гэты ліст паводле свайго зьместу ня толькі зварот да Пяткевіч, і ня толькі зварот да Лукашэнкі, але зварот да ўсіх людзей, якія працуюць у дзяржаўнай уладзе”, -- паведаміў на прэс-канфэрэнцыі Віктар Івашкевіч.

У звароце гаворыцца, што ініцыятыва Эўрапейскага маршу ўзьнікла як вынік імкненьня апазыцыі дамагчыся збліжэньня Беларусі з Эўропай. А таксама заяваў уладаў пра зацікаўленасьць ва ўмацаваньні эўрапейскага вэктару. Аднак дагэтуль адказу ўладаў на прапанову няма. Паводле сяброў перамоўнай групы, практычным крокам да пачатку дыялёгу можа стаць дамоўленасьць пра супольнае і мірнае правядзеньне Эўрапейскага маршу.

Віктар Івашкевіч сказаў:

“Быў зварот Эўракамісіі, Эўразьвязу да беларускага народу і да беларускай улады. Мы даем адказ. Які адказ дасьць улада, яна павінна сама думаць. Мы заклікаем уладу зразумець, што ім выгадна даць станоўчы адказ. Але ж калі прарасейскія сілы ва ўрадзе, у мэтах якіх ёсьць намэнклятурны пераварот, зарганізуюць разгон Эўрапейскага маршу – гэта праблемы ўлады. Ня мы будзем аб’ектам намэнклятурнага перавароту з боку расейскіх спэцслужбаў.

Сытуацыя такая, што прадстаўленая тут перамоўная група пераадольвае супраціў маладых людзей у апазыцыі, якія абсалютна апраўдана кажуць, з кім вы хочаце размаўляць? Ніякіх перамоваў са злачынным рэжымам. Але, калі ўлады будуць займацца правакацыямі, будуць узмоцнены дэструктыўныя сілы, што не на карысьць уладзе і апазыцыі
”.

Юры Хадыка заявіў: “Апазыцыя праяўляе ініцыятыву ў тым, каб гэтая акцыя адбылася самым мірным чынам, без дубінак, без аўтазакаў, без палітзьняволеных, і што гэта выгадна ўладзе. Бо бяз гэтага кроку ня можа быць ніякіх саступак з боку Эўрапейскага зьвязу”.

Андрэй Саньнікаў у найбліжэйшым часе паедзе ў Брусэль на даручэньне аргкамітэту акцыі. Мэта візыту – актывізаваць кампанію ў падтрымку Эўрапейскага маршу і дэмакратызацыі Беларусі.

“Марш – гэта адказ на зварот Эўразьвязу да Беларусі. Як патлумачыла Бэніта Фэрэра-Вальднэр, быў зварот і да ўраду, і да народу. Яна сказала, што ад ураду ніякай сур’ёзнай рэакцыі не было. А гэта – адказ ад народу можна лічыць. Што ёсьць шмат людзей, якія падтрымліваюць эўрапейскі накірунак разьвіцьця Беларусі.

Канфрантацыя плёну не прынесла ні апазыцыі, ні ўладзе. Ня будзе там ніякіх штурмаў. Ёсьць намер паказаць падтрымку эўрапейскага накірунку, зрабіць мірную акцыю”
.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: