Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць прыцягнення прыватнага бізнэсу да стварэння спартовай інфраструктуры ў рэспубліцы. "У нас нямала багатых людзей, і трэба іх папрасіць паўдзельнічаць у будаўніцтве сучасных спартовых аб`ектаў", – заявіў А.Лукашэнка, наведваючы ў чацвер у Менску водна-трэніровачны комплекс, створаны на базе гарадскога цэнтра Алімпійскага рэзерву па водных відах спорту.
"Мы гатовыя пайсці ім (бізнэсмэнам – ІФ) насустрач, а яны, у сваю чаргу, павінны аказаць неабходную падтрымку спорту", – адзначыў кіраўнік дзяржавы.
У цэлым А.Лукашэнка застаўся задаволены пабудаваным аб`ектам і прадстаўленымі тут магчымасцямі для трэніровак беларускіх спартсменаў. "Па плаванні ўжо ў нас няма тых пытанняў, якія раней былі", – сказаў кіраўнік дзяржавы.