Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 2021 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мілінкевіч зьвярнуўся да Генпракурора ў абарону Казуліна
10:45, 20/09/2007

Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч накіраваў зварот да Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Пятра Міклашэвіча. У ім палітык нагадвае, што на разглядзе ў пракуратуры знаходзіцца наглядальная скарга адваката Аляксандра Казуліна. У скарзе абарона патрабуе адмяніць судовыя рашэньні і спыніць справу з прычыны адсутнасьці ў дзеяньнях палітвязьня Аляксандра Казуліна складу злачынстваў.

“Я цалкам падтрымліваю законныя патрабаваньні абаронцаў А. Казуліна і лічу, што Вы павінны унесьці пратэст у парадку нагляду, у выніку якога Казулін будзе вызвалены ва ўстаноўленым парадку. Скарга абаронцаў Казуліна практычна вычэрпвае унутраныя сродкі абскарджаньня, прадугледжаныя беларускім заканадаўствам. Нацыянальныя прававыя інстанцыі яшчэ маюць магчымасьць аб’ектыўна разгледзець дадзеную крымінальную справу ў наглядальным парадку і выправіць цяжкія судовыя і сьледчыя памылкі. Перагляд крымінальнай справы супраць Аляксандра Казуліна будзе мець не толькі судова-прававое, але і маральна-этычнае значэньне, стане крокам, які прадэманструе добрую волю беларускіх уладаў”, -- паведаміў палітык “Радыё Свабода”.

Паводле Мілінкевіча, “крымінальная справа, распачатая супраць А. Казуліна, была палітычна матываваная і амаль максымальнае пакараньне – гэта перасьлед апазыцыйнага палітыка за яго удзел у прэзыдэнцкай кампаніі”.

Раней з аналягічным патрабаваньнем да генпракурора зьвярнуліся Вінцук Вячорка, Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін і Аанатоль Ляўковіч.

13 ліпеня 2006 году суд Маскоўскага раёна Менску пакараў былога кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Казуліна на 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: