Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мілінкевіч: «Хацеў бы, каб на Еўрапейскі Марш выйшла 120 тысяч» 18:16, 20/09/2007
Лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч не бярэцца прагназаваць колькасць удзельнікаў Еўрапейскага марша, які пройдзе ў Мінску 14 кастрычніка. «Прарочыць тут не выпадае, але, натуральна, мне хацелася б, каб на Еўрапейскі Марш выйшлі 120 тысяч чалавек і каб гэта была мірная дэманстрацыя», - сказаў Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв’ю «Рацыі».
Між тым адзін з сябраў аргкамітэта па правядзенні акцыі, намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч казаў раней, што мае спадзеў на тое, што ў Еўрапейскім Маршы возьме ўдзел не меней людзей, чымсьці іх было ў дзень правядзення мінулых прэзідэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 года.