Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Табе столькі не сарваць, колькі я змагу наклеіць 16:40, 20/09/2007
Слупы, аўтобусныя прыпынкі, шыбы крам і зліўныя трубы – усе гэтыя гарадскія аб’екты Брэста зіхацяць налепкамі з лозунгамі “Свабоду Севярынцу”, “За свабоду”, “Прыйшоў наш час – Еўрапейcкі марш”. Такой колькасці налепак Брэст не бачыў ніколі.
Ініцыятыўная група моладзі амаль кожную ноч выходзіць на сваю справу, а з раніцы горад ужо ў каляровых налепках, што вельмі раздражняе міліцыянтаў і дворнікаў, якім самаручна загадваюць іх здзіраць. А на іх месцах з’яўляюцца новыя налепкі з надпісам “Табе столькі не сарваць, колькі я змагу наклеіць”. Ды яшчэ і трафарэты з “Пагоняй” і лозунгам “Жыве Беларусь!” красуюцца на сценах гарадскіх дамоў, паведамляе “Радыё Рацыя”.