Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 2021 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Таццяна Манянок: «Айчынная нафтаперапрацоўка працуе на крэдытах»
12:14, 20/09/2007

Цана на нафту на сусветным энергетычным рынку імкліва расце. Сёння на біржы ў Нью-Ёрку за барэль «чорнага золата» ўжо давалі 82 даляры. Эксперты лічаць, што не мяжа і 100. Імкліва даражэе і расейская нафта. А разам з ёй расце памер увазной пошліны, якой абкладаецца сырая нафта, што пастаўляецца ў Беларусь. Чарговае падвышэнне пошліны адбудзецца з 1 кастрычніка. Што прынясе павелічэнне цэнаў на сыравіну для айчыннай нафтаперапрацоўкі? На гэтае пытанне адказвае эксперт Таццяна Манянок, да якой сайт www.camarade.biz звярнуўся за каментарам.

– На маю думку, вялікімі непрыемнасцямі рост цэнаў на сыравіну беларускім нафтаперапрацоўчым заводам (НПЗ) не пагражае. Бо разам з сырой нафтай даражэюць і нафтапрадукты, якія НПЗ вырабляюць. Праўда, гэта адбываецца з некаторым спазненнем. Але тым не менш, цана на беларускі бензін, дызельнае паліва, іншую прадукцыю нафтаперапрацоўкі таксама падвышаецца на сусветным рынку і перыядычна прыходзіць у адпаведнасць з коштам сыравіны. З прычыны гэтай цыклічнасці нашы НПЗ у ліпені мелі страты, а ў жніўні яны працавалі з прыбыткам.

Цяпер рыхтуецца праект указу, які ставіць сваёй мэтай зацікавіць расейскія кампаніі ў пастаўках нафты ў Беларусь. Мяркуюць, што пастаўшчыкам нафты па трубаправодах будзе кампенсаванае 110%, а па чыгунцы – 130% ад велічыні пошліны, якая спаганяецца расейскай мытняй. Гэтая дзяржаўная субсідыя, неабходнасць якой двойчы пацвердзіў Прэзідыум Савета Міністраў, палегчыць жыццё айчынным НПЗ. Яшчэ летась палова іх магутнасцяў працавала на давальніцкай сыравіне. Для перапрацоўшчыкаў гэта больш выгоднае, чым купляць сыравіну за крэдыты.

Калі ўказ будзе падпісаны, у давальцаў з`явіцца стабільная эканамічная цікавасць працаваць па ранейшай схеме, якія была парушаная на пачатку года ўвядзеннем мытнай пошліны на нафту, што пастаўляецца ў Беларусь. Акрамя таго, урад дазволіў пастаўшчыкам нафты па чыгунцы, якія прыкметна адставалі ад графіка, прадаваць вырабленыя ў нашай краіне нафтапрадукты выключна на сусветным рынку, бо іх рэалізацыя ўнутры нашай краіны стратная.

Вядома, у гэтым годзе ўмовы працы айчынных НПЗ істотна змяніліся. Калі летась іх рэнтабельнасць складала 26-28%, то цяпер яна на парадак ніжэйшая. Затое за кошт вывазных пошлін на нафтапрадукты, велічыня якіх прыраўнаваная да расейскіх, паспяхова папаўняе дзяржаўны бюджэт. У адрозненне ад мінулага года, беларускай нафтаперапрацоўцы даводзіцца цяпер купляць сыравіну, у асноўным, за крэдыты. Абвастраецца пытанне з інвеставаннем у развіццё вытворчасці. З цяперашняй нізкай рэнтабельнасцю НПЗ усё цяжэй знаходзіць сродкі на іх тэхнічнае і тэхналагічнае пераўзбраенне.

Пэўныя надзеі тут ускладаюцца на Беларускую нафтавую кампанію (БНК), якая нядаўна створаная. Адна з галоўных яе задач – закуп сырой нафты для айчынных НПЗ. Значыць, частка іх выдаткаў БНК возьме на сябе ўжо неўзабаве. А у будучыні, магчыма, сканцэнтруе ў сябе і ўсё забеспячэнне НПЗ сырцом. Ва ўсякім разе, такая задача ставіцца. Як і манапольная рэалізацыя нафтапрадуктаў. За НПЗ застанецца толькі працэс перапрацоўкі нафты за пэўную маржу.

Але гэта перспектыва. А пакуль айчынная нафтаперапрацоўка працуе на крэдытах і мае мінімальную рэнтабельнасць.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: