Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Бабурын прапаноўвае Лукашэнку пасаду віцэ-прэзідэнта «саюза» 12:10, 20/09/2007
Намеснік старшыні Дзярждумы Сяргей Бабурын лічыць, што Расея павінна адмовіцца ад правядзення прэзідэнцкіх выбараў. Па словах Бабурына, не трэба праводзіць выбары расейскага прэзідэнта.
"Не трэба праводзіць выбары, трэба праводзіць фармаванне «саюзных» органаў улады. Расейскі прэзідэнт павінен стаць саюзным, а ўцягвацца загадзя ў перадвыбарную гонку азначае прызнаваць, што на саюзным будаўніцтве ставіцца крыж", – заявіў лідэр "Народнага саюза". На думку Бабурына, расейскі прэзідэнт павінен стаць «саюзным» прэзідэнтам, а прэзідэнт Беларусі віцэ-прэзідэнтам і старшынёй савета «саюзнай дзяржавы».
"Нам трэба выходзіць на саюзныя органы. Для пачатку «саюзнай» расейска-беларускай дзяржавы – «саюзны» прэзідэнт, «саюзны» віцэ-прэзідэнт, «саюзныя» выканаўчыя і судовыя органы ўлады", – заявіў Бабурын.
Ён адзначыў, што "ў нас моцны прэзідэнт, але вертыкаль улады ненатуральна структураваная". Ён таксама сказаў, што Дзярждума і Савет Федэрацыі сябе дыскрэдытавалі. "Нам патрэбная новая канстытуцыя і новая структура кіравання", – заявіў Бабурын.