|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Афіцыйны Менск супраць ядзернай зброі 17:14, 20/09/2007
Сёння Віктар Гайсёнак паінфармаваў пра пазіцыю Беларусі ў галіне гарантый МАГАТЭ, адзначыўшы, што наша краіна з`яўляецца перакананым і паслядоўным прыхільнікам умацавання і ўніверсалізацыі міжнароднага рэжыму ядзернага нераспаўсюджання і няўхільна выконвае свае абавязальніцтвы па ДНЯЗ і Пагадненні аб ужыванні гарантый. Акрамя таго, Беларусь заклікае іншыя дзяржавы не губляць з вачэй стратэгічную мэту ДНЯЗ – ядзернае раззбраенне. У сваім выступе намеснік міністра замежных спраў Беларусі падрабязна спыніўся на пытаннях тэхнічнага супрацоўніцтва ў рамках МАГАТЭ. Ён падкрэсліў, што тэхнічнае ўзаемадзеянне з агенцтвам дазваляе нашай краіне атрымліваць істотную дапамогу ў шэрагу галін, звязаных з ужываннем ядзерных ведаў і тэхналогій, і высока ацаніў прафесіяналізм і кампетэнтнасць, з якімі Сакратарыят МАГАТЭ падыходзіць да рэалізацыі праектаў тэхнічнага супрацоўніцтва ў Беларусі. Адмысловы акцэнт у выступе быў зроблены на пытаннях супрацоўніцтва з МАГАТЭ па пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У прыватнасці, адзначанае, што ў гэтай галіне агенцтва цягам некалькіх гадоў паспяхова рэалізуе праекты, накіраваныя на мінімізацыю наступстваў чарнобыльскай аварыі і стварэнне перадумоў для адраджэння забруджаных раёнаў на тэрыторыі Беларусі і іншых пацярпелых краін. Намеснік міністра таксама звярнуў увагу на намаганні Рэспублікі Беларусь, накіраваныя на падтрымку дзейнасці МАГАТЭ у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і захаванасці, а таксама ў сферы развіцця ядзерных навук, тэхналогій і ўжыванняў. Нагадаем, што ў канцы жніўня ў эксклюзіўным інтэрв`ю "Інтэрфаксу" амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, адказваючы на пытанне, ці будзе Расея размяшчаць на тэрыторыі Беларусі новыя вайсковыя аб`екты ў адказ на размяшчэнне элементаў амерыканскай сістэмы ПРА ў Еўропе, заявіў: "Гэта залежыць ад узроўню нашай палітычнай інтэграцыі. А таксама ад пунктаў гледжання экспертаў, дыпламатаў, вайскоўцаў: трэба, можна, калі, як. Я маю на ўвазе аб`екты, якія маюць дачыненне да ядзернай зброі". Такім чынам, сённяшнія заявы прадстаўніка МЗС Беларусі сведчаць пра намер Беларусі выконваць пагадненне па ядзерным раззбраенні і захаваць бяз`ядзерны статус дзяржавы. Падыходы ўлады і апазіцыі ў гэтым пытанні супадаюць. Як вядома, моладзевыя лідэры Беларусі ў знак пратэсту супраць агрэсіўнай палітыкі Расеі на прэс-канферэнцыі ў Менску парвалі партрэты прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. ![]()
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
Описание курорта - Турция - Анталия: отели, туры, советы туристам Акционные предложения турфирм - Отели Праги Вся информация про лада приора тест на Приоровод.ру |