Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 2021 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вярхоўны суд адмовіў у рэгістрацыі руху «За Свабоду»
14:10, 20/09/2007

Вярхоўны суд Беларусі пакінуў бяз зьменаў рашэньне Міністэрства юстыцыі не рэгістраваць Рух "За Свабоду". Заснавальнікі аб’яднання будуць скардзіцца ў Камітэт ААН па правах чалавека, а таксама рэгістраваць новую арганізацыю.

Судзьдзя патлумачыў адмову ў рэгістрацыі тым, што стваральнікі Руху нібыта дапусьцілі некалькі парушэньняў заканадаўства, Мін`юст заўважыў парушэньні і, на думку Вярхоўнага суду, меў падставы адмовіць у рэгістрацыі.

Між тым, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вярнула дакументы праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду” без разгляду. Мінюст тлумачыць сваё рашэнне тым, што 18 ліпеня гэтаму аб’яднанню было адмоўлена ў рэгістрацыі і зараз ў Вярхоўным судзе разглядаецца справа па скарзе аб’яднання на рашэнне Мінюста.

Міністэрства юстыцыі ў асобе намесніка міністра А.Сіманава не заўважыла, што дакументы на рэгістрацыю падала арганізацыя з іншай назвай, статутам і складам занавальнікам ПАГА “Рух “За Свабоду”, устаноўчы сход якой прайшоў 11 жніўня пад Заслаўем. А ў Вярхоўным судзе знаходзіцца справа па скразе РПГА “Рух “За Свабоду”.

Устаноўчы сход “Руху “За Свабоду” адбыўся ў траўні ў Горадні. Пасьля яго правядзеньня і былі пададзеныя неабходныя дакумэнты на рэгістрацыю. У ліпені Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі, спаслаўшыся на парушэньні заснавальнікамі руху закона аб палітычных партыях і грамадзкіх арганізацыях.

З 2000 году Міністэрствам юстыцы не было прынята ніводнага рашэння на красыць рэалізацыі права грамадзянаў Беларусі на аб’яднанні. Камітэт ААН па правах чалавека вынес тры вердыкты супраць Беларусі па свабодзе асацыяцыяў, - адзначае юрыст Вольга Смалянка.

“Гэта яшчэ раз сведчыць пра сістэмны характар рашэнняў Мінюста аб нерэгістрацыі аб’яднанняў, і парушэннях дзяржавай правоў грамадзян на аб’яднанне”, - падкрэсліла юрыст.

Лідэр руху Аляксандар Мілінкевіч ацэньвае дзеяньні ўладаў як бессэнсоўныя:

“Спыніць гэта немагчыма. Усё роўна актыўнасьць і палітычная, і грамадзкая будуць. Запалохаць таксама не ўдаецца. Такая палітыка абсалютна з далёкага мінулага”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: