Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суд над Ілём Богданам перанесены 18:14, 20/09/2007
У судзе Заводзкага раёну пачаўся разгляд справы намесьніка старшыні Рады Моладзі БНФ Ілі Богдана. На яго і яшчэ на 15 сябраў моладзі БНФ былі складзеныя пратаколы нібыта за нецэнзурную лаянку падчас знаходжаньня ў летніку каля вёскі Косава (Івацэвіцкі раён). З-за таго, што сьведка з Івацэвічаў, які прысутнічаў пры затрыманьні хлопцаў і дзяўчат, ня здолеў сёньня прысутнічаць на працэсе, суд перанесены на 8 кастрычніка.