Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За Еўрапейскі Марш затрыманы дэмакратычны актывіст Леанід Навіцкі 16:41, 21/09/2007
У Менску затрыманы дэмакратычны актывіст Леанід Навіцкі. Яшчэ раніцай ён быў затрыманы ў Партызанскім раёне сталіцы і дагэтуль знаходзіцца ў Партызанскім РУУС Менска. У аддзяленні міліцыі прэс-цэнтру Хартыі’97 паведамілі, што Леаніда Навіцкага павінны адвезці ў суд. У чым абвінавачваюць актывіста, пакуль невядома. Па словах сябраў Навіцкага, яго арышт можа быць звязаны з удзелам у падрыхтоўцы Еўрапейскага Марша.