|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Год зь жыцця Аляксандра Казуліна 11:46, 21/09/2007 Сябры й сям`я Казуліна спрабавалі аспрэчыць прысуд у вышэйшых інстанцыях, але безвынікова. Беларускае правасудзьдзе лічыць, што Казулін вінаваты ў хуліганстве й арганізацыі вулічных беспарадкаў, на што мае шматлікія доказы, таму справа зачыненая. У сваю чаргу родныя й блізкія лічаць прысуд неабгрунтаваным і незаконным. “Гэта быў даволі цяжкі адрэзак часу ня толькі для Аляксандра Казуліна, але й ягонай сям`і ды супрацоўнікаў”, - сказала ў інтэрвію для “Польскага радыё” яго жонка Ірына Казуліна. -- Гэты год цягнецца для мяне вельмі доўга. Здаецца, што жыцьцё, якое было да гэтага прысуду, было так даўно. Час ад часу я сабе думаю, год прайшоў, ці значна больш. А мы жывем, унук наш расьце. Старэйшая дачка працуе, малодшая перайшла на пяты курс БДУ, але будзе мець праблему з працаўладкаваньнем. Маёй старэйшай дачцэ ў тыпаграфіі ня хочуць рабіць візытак, бо яе прозьвішча Казуліна. Можаце сабе ўявіць, як запалоханыя людзі. А так жывем, пішам лісты. Днямі я тэлефанавала ў калёнію й даведалася, што доўгатэрміновую сустрэчу мы будзем мець у лістападзе, а ў майго мужа дзень нараджэньня 25 лістапада, можа тады нам і дазволяць сустрэцца. А кароткатэрміновая сустрэча можа адбыцца толькі ў студзені наступнага году, таму што ня так даўно яго пазбавілі магчымасьці сустрэцца з роднымі. -- Напэўна даходзяць нейкія зьвесткі з калёніі. Што чуваць у спадара Казуліна й чаму яго пазбавілі магчымасьці сустрэцца з роднымі? -- Я думаю, што гэта была падрыхтоўка да амністыі, пра якую ў апошнім часе шмат гаворыцца. Ізноў пачынаюць хадзіць чуткі, што Казулін падпадзе пад гэтую амністыю. Але я бачу вельмі выразна, што ён наўрад ці пад яе падпадзе. Бо ён якраз атрымаў трэцяе папярэджаньне, на якое можна будзе спаслацца пры адмове й ня даць яму ніякіх паслабленьняў, зьвязаных з амністыяй. А справа даволі простая: падчас абедзеннага перапынку ён прылёг на ложак, а яго адразу папярэдзілі й пазбавілі магчымасьці сустрэцца з блізкімі. А гэтае папярэджаньне ўжо было трэцяе. -- Днямі Вашая старэйшая дачка сустракалася з амбасадарамі краінаў Эўразьвязу. Як дыпляматы ставяцца да сытуацыі спадара Казуліна? -- Яны нас падтрымліваюць, час ад часу запрашаюць на паседжаньні, каб пачуць апошнюю інфармацыю. Але, на жаль, ад Аляксандра яе прыходзіць вельмі мала, бо ён ня так часта піша лісты. А атрымаць ад кіраўніцтва калёніі нейкія зьвесткі вельмі складана, бо яны заўсёды кажуць, што ўсё нармальна, усё ў парадку. Я ведаю, што амбасадары час ад часу пішуць заявы з просьбаю наведаць Аляксандра ў калёніі, але пакуль што нікому не дазволілі. 18 верасьня ў Нью-Ёрку пачалася 62-я сэсія Генэральнай Асамблеі ААН. Напярэдадні Прэзыдыюм Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) заклікаў Генасамблею ААН узяць пад міжнародны кантроль парушэньні ў Беларусі правоў чалавека, у прыватнасьці, крымінальны перасьлед Аляксандра Казуліна.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|