|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Усё больш беларусаў эмігруюць у краіны Еўразвяза 15:23, 21/09/2007 Па словах Людмілы Шахоцькі, адукаваныя беларусы, якія не знайшлі сябе на радзіме, з`язджаюць у краіны Еўразвяза, ЗША, а таксама ў Расею – Маскву, Санкт-Пецярбург. Па колькасці эмігрантаў-беларусаў лідыруе ЗША, а пасля ідзе Нямеччына. Пры апытанні моладзі высвятляецца, канстатуе Людміла Шахоцька, што патэнцыйныя мігранты нацэленыя – калі вучыцца, то ў Англіі, а калі працаваць, то ў Нямеччыне. Прычыны, якія падштурхоўваюць да ад`езду з Беларусі На думку экспертаў, гэта, найперш, нізкая аплата працы, вялікія магчымасці творчага росту за межамі Беларусі. «На пачатку 90-х – гэта быў Чарнобыль, але галоўнае, усё-ткі матэрыяльны фактар», – рэзюмуе ў інтэрв`ю «Нямецкай хвалі» Людміла Шахоцька. Аляксей Пікулік даследчык-дактарант Інстытута Еўрапейскага ўніверсітэта пазітыўна ацэньвае распачатае ў Беларусі абмеркаванне тэмы міграцыі і інтэграцыі новых мігрантаў. У Аляксея Пікуліка вялікі досвед жыцця за мяжой. Цяпер ён жыве ў Фларэнцыі, да гэтага па навучальных і даследчых праграмах ездзіў у ЗША, Нямеччыну, Вугоршчыну. На думку Аляксея, некаторыя беларусы з`язджаюць за мяжу, таму што шукаюць новыя магчымасці, як у сферы адукацыі, так і вучобы. «А для прафесіяналаў гаворка ідзе не пра тое, каб проста з`ехаць з Беларусі, а пра тое, каб з максімальнай эфектыўнасцю прадаваць свае веды на міжнародным рынку працы». Акрамя таго, мігранты звяртаюць увагу на тое, дзе будуць ніжэй падаткі, лепш клімат, лепш сістэма аховы здароўя, а таксама – дзе лепш гадаваць дзяцей. Аляксей лічыць, што цяпер Беларусь ізаляваная ў шматлікіх сэнсах, аднак, калі б у краіне змянілася «што-небудзь, то вельмі шмат хто з задавальненнем вярнуўся б».
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|