Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Арышт за крытыку дзяржаўнага тэлебачання 15:27, 21/09/2007
Такі прыгавор вынесла суддзя Цэнтральнага раённага суда Марына Дамненка. Актывіст апазіцыі з Гомелю Кастусь Жукоўскі прызнаны вінаватым у дробным хуліганстве. Сведкамі на працэсе выступілі інжэнер Гомельскай тэлерадыёкампаніі Андрэй Парфёнаў і ахоўнік Андрэй Лапіцкі.
Падчас судовага паседжання Парфёнаў заявіў, што грамадзянін Жукоўскі прыйшоў на тэлебачанне, гучна размаўляў і патрабаваў кнігу скаргаў. Тым самым, на думку Парфёнава, ён перашкаджаў працы абласнога радыё і мантажнай аператарскай. Ахоўнік Лапіцкі пацвердзіў гэтыя паказанні. Як адзначылі сведкі, спадар Жукоўскі ў размове з супрацоўнікамі тэлерадыёкампаніі не брыдкасловіў, а толькі абвінавачваў афіцыйных журналістаў у няпраўдзе і, апроч таго, размаўляў на беларускай мове, паведаміла “Радыё Рацыя”.