Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 2122 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусь не пускаюць артыстаў
16:16, 21/09/2007

Беларуская амбасада ў Галандыі адмовіла ва ўязных візах 13-ці артыстам – удзельнікам адукацыйнага праекту DasArts, якія павінны былі прыляцець у Менск для праходжання дзесяцідзённай стажыроўкі пад кіраўніцтвам творчай групы беларускага «Свабоднага тэатра». Сумесны праект беларускага тэатра і школы мастацтваў DasArts павінен быў стаць першым досведам у чарзе сумесных міжнародных адукацыйных праектаў.

У міжнародную групу школы мастацтваў DasArts, якая планавала прыехаць у Менск 21 верасня, уваходзіць 9 артыстаў, якія прадстаўляюць 8 краін свету: Галандыю, Фінляндыю, Баўгарыю, ЗША, Аўстралію, Гішпанію, Нямеччыну і Францыю. Разам з імі павінны былі прыехаць кіраўнікі курсу і псіхолаг, які назірае за станам студэнтаў цягам навучання.

Дзевяць студэнтаў праекту DasArts былі адабраныя ў выніку тэставання з трохсот сушукальнікаў. Усе яны з`яўляюцца артыстамі, якія прадстаўляюць самыя розныя сферы мастацтва: тэатр, харэаграфію, выяўленчае мастацтва, літаратуру, цыркавое мастацтва… Па ўмовах прыёму на дадзены курс, усе яго ўдзельнікі хочуць пашырыць спектр сваёй творчай дзейнасці, асвоіўшы новыя сегменты творчасці.

Дакументы на атрыманне віз былі пададзеныя ва ўсталяваным парадку, але спачатку амбасада адмовіла ў візах кіраўніку курсу Барысу Геррэтсу і менеджэру праекту Марку Янсену, якія 22 жніўня былі арыштаваныя разам з акцёрамі і гледачамі «Свабоднага тэатра» ў Менску. Праз некалькі дзён чакання, адмову ў выдачы віз атрымала і ўся астатняя група. Тлумачачы адмову ў выдачы віз, прадстаўнікі беларускай амбасады паведамілі кіраўнікам групы, што не маюць да гэтага дачынення, а «рашэнне прынятае ў Менску».

У гутарцы з журналістам Хартыі’97 вядомы галандскі кінарэжысёр Барыс Геррэтс заявіў: «Мы хацелі і хочам рабіць гэты праект з «Свабодным тэатрам», бо іх творчы ўзровень – рэжысёрскі, акцёрскі, драматургічны, крэатыўны – адпавядае самым высокім міжнародным стандартам. Мы таксама лічылі, што такі праект можа быць вельмі карысны для вашай краіны, бо менавіта праз такія праекты пачынаецца інтэграцыя дзяржаў у еўрапейскі адукацыйны і культурны кантэкст».

Адказваючы на пытанне наконт будучыні дадзенага праекту, каардынатар з беларускага боку Наталля Каляда падкрэсліла: «Мы не адмаўляемся ад гэтага праекту і працягнем сумесную працу з DasArts. Праўда, цяпер мы змушаныя будзем стартаваць не ў Беларусі, а ў адной з усходне-еўрапейскіх краін. Вядома, дзіўным з`яўляецца той факт, што творчыя праекты трапляюць пад гэткі жорсткі прэсінг. І гэта адбываецца на фоне дэкларацый беларускіх улад наконт жадання пачаць інтэграцыйныя працэсы з аб`яднанай Еўропай».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: