Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 2122 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прыняць прапановы Эўразвяза – выратаваць незалежнасьць Беларусі
16:13, 21/09/2007

21 верасня ў Менску адбылася прэс-канферэнцыя лідэраў палітычных партый, прымеркаваная да правядзення 14 кастрычніка Эўрапейскага Маршу. Паводле аднаго з сустаршыняў Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, Эўрапейскі Маршы – гэта папярэджаньне ўладам перад 2008 годам. “Рэальна сытуацыя абвострыцца ў 2008 годзе, - заявіў Вінцук Вячорка. – Пасьля разбурэньня эканомікі, якое зараз адбываецца, у Беларусь можа прыйсьці нецывілізаваны капітал з Усходу, што ў сваю чаргу ёсьць пагрозаю незалежнасьці Беларусі. На Эўрапейскі Марш мы пойдзем, каб патрабаваць ад уладаў адказу на 12 прапановаў Эўразьвязу. Лічу, што выступіць сёньня за 12 прапановаў ЭЗ – значыць ратаваць незалежнасьць Беларусі”.

“Падчас Эўрапейскага Маршу мы ад Кастрычніцкай плошчы накіруемся да Нацыянальнай бібліятэкі, каб ускласьці кветкі да помніку аднаго з нашых найвыбітнейшых эўрапейскіх беларусаў – Францішка Скарыны”, -- адзначыў Вінцук Вячорка.

“Стратэгія, прынятая Кангрэсам дэмакратычных сілаў, намі выконваецца, мы гатовыя весьці канструктыўную дыскусію пра тое, якія зараз дзейнічаюць мэханізмы яе рэалізацыі”, - заявіў адзін з сустаршыняў Палітычнай Рады АДС Анатоль Лябедзька. У рамках рэалізацыі стратэгіі АДС, паводле Лябедзькі, вядзецца падрыхтоўка да Эўрапейскага і Сацыяльнага маршаў.

Арганізатар Эўрапейскага Маршу, намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч сказаў, што на Беларусі зараз няма ніводнай палітычнай сілы, якая б не падтрымала правядзеньня Эўрапейскага Маршу. “Нават уладныя структуры пакуль не выступілі супраць”, - заявіў спадар Івашкевіч.

Віктар Івашкевіч таксама паведаміў, што ў адказ на рэпрэсіі, якія ўлады распачалі супраць моладзі напярэдадні Еўрапейскага Маршу, аргкамітэт мае намер звярнуцца да амбасадараў краін Еўразвязу ў Беларусі. Па словах Івашкевіча, неўзабаве можа быць зроблена заява, што рэпрэсіі супраць арганізатараў Еўрапейскага Маршу будуць разглядацца еўрапейскімі краінамі як варожыя крокі ў дачыненьні Еўрапейскага Звязу.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Рекомендуем: Квартиры посуточно. Киев и пригород.
Дома из клееного бруса подробнее
"Эст Клиниг" - профессионально, ежедневная уборка