Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Моладзевы лідэр Андрэй Кудзін быў сёння затрыманы за распаўсюджванне газеты «Выбар» з інфармацыяй пра Еўрапейскі Марш, які павінен прайсці 14 кастрычніка ў Менску. Актывіста адвезлі ў суд Партызанскага раёна Менска, дзе суддзя Мікалай Трубнікаў прысудзіў яго да выплаты штрафу ў памеры 10 базавых велічынь (310 тысяч беларускіх рублёў). Суддзя палічыў, што актывіст заклікаў людзей да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Цікава, што сёлета ўлада вяла некалькі месяцаў кампанію «За незалежную Беларусь», і скончылася яна канцэртамі ў цэнтры горада. Апазіцыя вядзе кампанію Еўрапейскага Марша таксама некалькі месяцаў, і адным з важных элементаў гэтай кампаніі стане 14 кастрычніка сама дэманстрацыя “Еўрапейскі Марш”.
Каб зрабіць прарыў на еўрапейскім кірунку і выратаваць беларускую эканоміку, апазіцыя настойліва прапаноўвае ўладзе правесці Еўрапейскі Марш сумесна. У сувязі з гэтым перамоўная група Еўрапейскага Марша накіравала адпаведны ліст намесніцы кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Пяткевіч. Аднак улада, а менавіта намесніца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, маўчыць і адначасова развязвае рэпрэсіі супраць па-праеўрапейску настроенай моладзі.
Такая пазіцыя можа прывесці не толькі да адмовы ў эканамічнай дапамозе, якую ўлады просяць у Еўропы, але да ўвядзення новых санкцый. І адказнымі за гэта будуць міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў і намесніца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч.