Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 2122 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міністр эканомікі: «Ідуць няпростыя перамовы з Расеяй»
12:21, 21/09/2007

Перанос падпісання пагаднення аб прынцыпах субсідавання і правілах ужывання субсідый узгоднены ўрадамі Беларусі і Расеі, паведаміў журналістам міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка. "Ідуць няпростыя перамовы з Расеяй, па ўзаемнай дамоўленасці мы прынялі рашэнне аб пераносе тэрмінаў яго падпісання", сказаў міністр. Пагадненне павінна было быць падпісанае да 1 кастрычніка гэтага года, паведамляе "Інтэрфакс".

Па словах М.Зайчанкі, беларускі бок лічыць, што ўзгодненыя прынцыпы субсідавання павінны ўлічваць няроўнасць умоў гаспадарання, якія ўзнікаюць з прычыны розных цэнаў на энергарэсурсы. "Мы павінны кампенсаваць няроўныя канкурэнтныя ўмовы", адзначыў ён.

Згодна з заключаным у сакавіку 2007 года ў Менску пагадненнем паміж урадам Беларусі і ўрадам РФ па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, бакі павінны падпісаць пагадненне аб прынцыпах і правілах скарыстання субсідый, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы.

Чакаюць, што пагадненне аб субсідыях звядзе да мінімуму магчымасць увядзення ва ўзаемным гандлі кампенсацыйных мераў, створыць механізм узаемадзеяння па ўрэгуляванні пытанняў субсідый, якія ўплываюць на ўзаемны гандаль.

Для рэалізацыі нормаў пагаднення ў Беларусі неабходна радыкальна змяніць сістэму дзяржпадтрымкі. У прыватнасці, неабходна змяніць дзейны ў краіне індывідуальны прынцып падавання льгот на катэгарыяльны.

Як раней паведамляў "Інтэрфакс", Мінфін Беларусі ўжо падрыхтаваў адпаведны праект дзяржаўнага рашэння. Ён прадугледжвае, што дзяржпадтрымка будзе рабіцца толькі ў рамках рэалізацыі прыярытэтных дзяржаўных, рэгіянальных і галіновых праграм, аб`ёмы фінансавання якіх павінны быць зацверджаныя ў законе аб бюджэце.

Мінфін прапаноўвае абмежаваць віды дзяржпадтрымкі падаваннем прамой фінансавай дапамогі, пакрыццём юрасобам часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, падаваннем бюджэтных пазык, гарантый урада па банкаўскіх крэдытах, адтэрміноўкай і растэрміноўкай выплаты падаткаў і пені.

Мяркуюць таксама даць мясцовым органам дзяржаўнага кіравання права падаваць дзяржпадтрымку падпарадкаваным ім арганізацыям на аналагічных умовах.

Агаворваецца таксама, што ў выпадку аказання бязвыплатнай дзяржпадтрымкі недзяржаўным прадпрыемствам прадугледжанае павелічэнне або стварэнне дзярждолі ў іх. У выпадку ж незабеспячэння камерцыйнымі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ўсталяваных паказчыкаў эфектыўнасці выкарыстання дзяржпадтрымкі, а таксама пры незахаванні мэт, тэрмінаў дасягнення гэтых мэт, аўтары праекту прапаноўваюць ініцыяваць у іх дачыненні працэдуру банкруцтва.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: