Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 2122 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



З продажам Расеі акцый «Белтрансгаза» могуць узнікнуць праблемы
10:49, 21/09/2007

У інтэрв`ю “Московским новостям” намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур выказаў здагадку, што падзяліць акцыі "Белтрансгаза" 50 на 50 наўрад ці атрымаецца, "бо яшчэ ёсць невялікая частка індывідуальных уладальнікаў, а яны зніклі, іх няма". "Таму можа ўзнікнуць сітуацыя, пры якой хтосьці абавязкова будзе валодаць на адну сотую або тысячную больш, а гэта ўжо не парытэт. Так што тут не ўсё так проста", – паведаміў намеснік міністра эканомікі Беларусі.

Пры гэтым Андрэй Тур прагназуе, што Беларусь пойдзе на падвышэнне ў будучыні кошту транзіту расейскага газу. "Расея будуе свае эканамічныя стасункі з намі на ўзроўні сусветных цэнаў, што аўтаматычна падштурхоўвае Беларусь да падвышэння цэнаў за транзіт таксама да ўзроўню сусветных", – заявіў намеснік міністра Тур.

Па словах Тура , беларуска-расейскае пагадненне прадугледжвае павелічэнне кошту газу ў 2008 годзе на 20%. "Калі не парушаць падпісаныя Расеяй і Беларуссю пагадненні па паэтапным падвышэнні цаны на газ, то ў 2008 годзе нам давядзецца плаціць каля 120–123 даляраў за тысячу кубаметраў", – заявіў намеснік міністра.

"То бок, на 20% больш, чым у цяперашнім", – канстатаваў Андрэй Тур. Пры гэтым намеснік міністра эканомікі Беларусі дадаў, што Беларусь не задавальняюць цэнавыя крытэры, паводле якіх газ пастаўляецца ў Беларусь, паведамляе «Тэлеграф».

Адказваючы на пытанне “Московский новостей” пра тое, ці задавальняе Беларусь схема паставак газу, Андрэй Тур заявіў: "Схема, магчыма, і задавальняе, але не зусім задавальняе цэнавыя крытэры. Пры адсутнасці межаў з Расеяй і пры сур`ёзным унутраным «саюзным» рынку няроўнасць цэнаў на энерганосьбіты прыводзіць шматлікія нашы прадпрыемствы і нават галіны да страты канкурэнтаздольнасці – ураду неабходна іх субсідаваць", – паведаміў Андрэй Тур.

"Таму ў нас і ўзнікаюць з Масквой пэўныя супярэчнасці. Тым больш, што ў рамках «саюзнай дзяржавы» на самым вышэйшым узроўні прынятае рашэнне аб стварэнні роўных умоў для суб`ектаў гаспадарання", – дадаў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, беларускі бок просіць "Газпром" усталяваць роўныя ўмовы гаспадарання для прадпрыемстваў Беларусі і Расеі. "Усе нашы прапановы "Газпрому" цяпер зводзяцца да таго, каб цана на газ, які здабываецца, была аднолькавай як для беларускіх, так і для расейскіх суб`ектаў гаспадарання, і Менск плаціў больш толькі за транзіт", – адзначыў Андрэй Тур.

"Мы прыводзім расейцам такі прыклад. Ёсць два цэментавыя заводы – пад Смаленскам і пад Віцебскам. Адлегласць паміж гэтымі гарадамі ледзь больш за 100 км, але калі цана газу для гэтых двух прадпрыемстваў будзе адрознівацца ў два разы, то беларускаму цэменту да самага Урала будзе няма чаго рабіць. Віцебскі завод страціць сваю канкурэнтаздольнасць. Гэта значыць, расейскія прадпрыемствы знаходзяцца ў значна схаднейшым становішчы", – падкрэсліў намеснік міністра эканомікі Беларусі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: