Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сідорскі: Беларусь чакае рашэння Расеі 10:04, 21/09/2007
Беларусь чакае рашэння Расеі аб выдзяленні стабілізацыйнага крэдыту. Пра гэта паведаміў сёння журналістам прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі падчас працоўнай паездкі па Менскай вобласці.
Ён нагадаў, што папярэдняя дамоўленасць аб выдзяленні такога крэдыту была дасягнутая паміж прэзідэнтамі Беларусі і Расеі.
Урад Беларусі зрабіў усё, каб сёлета адрабіць пакет дакументаў, падкрэсліў прэм`ер. Міністэрства фінансаў Беларусі і Расеі ўзгаднілі ўсе неабходныя дакументы. Цяпер яны знаходзяцца на разглядзе ва ўрадзе Расейскай Федэрацыі. Такім чынам, эксперты дзвюх краін сваю працу выканалі. «Я думаю, што дасягнутыя паміж двума прэзідэнтамі дамоўленасці павінны спрацаваць», – рэзюмаваў Сяргей Сідорскі.
Адказваючы на пытанне пра тое, ці застаецца яшчэ актуальным пытанне атрымання стабілізацыйнага крэдыту, прэм`ер-міністр адзначыў, што любы крэдыт Беларусь разглядае як інвестыцыі ў развіццё эканомікі краіны.