Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень 09:57, 21/09/2007
Сумеснае прадпрыемства па перапрацоўцы бурых вуглёў створанае ў Беларусі праз тыдзень, заявіў журналістам у чацвер прэм`ер-міністр краіны Сяргей Сідорскі. Па словах прэм`ер-міністра, "да рэалізацыі праекту плануецца прыступіць праз 2-3 месяцы. Важна, каб інвестар выканаў свае абавязальніцтвы. Кошт праекту складае $2–3 млрд". Ён таксама адзначыў, што "мы будзем выкарыстоўваць тэхналогіі, якія ёсць у Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі". Па словах С.Сідорскага, урад 2 гады працаваў над гэтым праектам.
"Цягам мінулага года мы вялі перамовы з паўднёваафрыканскай кампаніяй, але неабходны быў інвестар. Гэтым інвестарам стала кампанія Polar Stars Group S.A. (Люксембург). Важна, каб ён выканаў свае абавязальніцтвы", – адзначыў кіраўнік урада.
У мінулы аўторак у Менску былі падпісаныя дзве інвестыцыйныя дамовы па рэалізацыі праектаў "Арганізацыя глыбокай перапрацоўкі бурых вуглёў" і "Арганізацыя глыбокай перапрацоўкі гаручых сланцаў".
Дамовы падпісаў генеральны дырэктар ААТ "Белгорхимпром" Анатоль Смычнік і кіраўнік кампаніі Polar Stars Group S.A. (Люксембург) Мікалай фон Келер.
Беларусь зацікаўленая ў рэалізацыі праектаў па здабычы, перапрацоўцы бурага вуголля і гаручых сланцаў, што з`яўляецца адным з кірункаў гарантавання энергетычнай бяспекі краіны, заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся ў аўторак у Менску з кіраўніком кампаніі "Polar Stars Group S.A." (Люксембург).
Паводле слоў А.Лукашэнка, любы праект у сферы энергетычнай бяспекі "для нас вельмі важны". У тым ліку, сказаў А.Лукашэнка, і прадстаўленыя праекты па здабычы, перапрацоўцы бурага вуголля і гаручых сланцаў.