Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЦВК: Правесці выбары па-новаму можна ўжо вясной 15:30, 21/09/2007
Лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч заявіў учора, што не выключае магчымасці правядзення парламенцкіх выбараў па мажарытарна-прапарцыйнай сістэме. “Еўрарадыё” звярнулася за каментарыем да сакратара Цэнтрвыбаркама Мікалая Лазаваіка.
“Я ўпершыню пра гэта чую. Аднак права змяняць выбарчую сістэму належыць заканадаўцу, то бок “парламенту”. Магчыма, у спадара Гайдукевіча ёсць нейкая новая інфармацыя. Але пакуль Цэнтрвыбаркам пра якія-небудзь ініцыятывы па змяненні выбарчай сістэмы і пра нейкія такія дзеянні нічога не ведае. Таму для нас гэта навіна”.
Па словах Мікалая Лазавіка, унесці падобную ініцыятыву на разгляд у “парламент” можа і дэпутат, і прэзідэнт.
“Спадар Гайдукевіч можа ўнесці падобную ініцыятыву. Для гэтага спачатку трэба распрацаваць змены і дапаўненні ў выбарчы кодэкс, або новы выбарчы кодэкс. Затым неабходна правесці экспертызу, унесці праект на разгляд “палаты”, зацвердзіць у Савеце рэспублікі і аддаць на подпіс прэзідэнту. Працэдура дастаткова доўгая, але, магчыма, спадар Гайдукевіч ужо гатовы да гэтай працэдуры. Калі ўсё гатова, то цягам асенне-вясенняй сесіі ўсё гэта можна зрабіць”, -- сказаў Лазавік.