|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
З 1 кастрычніка тарыфы на камуналку могуць падвысіцца на 25% 10:11, 21/09/2007 Учора раніцай Інтэрнэт абляцела навіна пра тое, што тарыфы на паслугі ЖКГ могуць павялічыцца на 25% ужо з 1 кастрычніка, піша «КП в Беларуси». – Гэта праўда? – спыталі журналісты ў намесніка міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Сяргея Сушко на прэс-канферэнцыі. – З гэтым пытаннем трэба звяртацца ў Міністэрства эканомікі, – ухіліўся ад адказу ён. – Але ж распрацоўвае такія прапановы ваша міністэрства! – не адступаліся журналісты. – Чаму вы думаеце, што рост складзе 25%? – спытаў Сяргей Аляксандравіч. І дадаў: – Так, сапраўды, пытанне аб падвышэнні тарыфаў разглядаецца ў Мінэканомікі. Таксама намеснік міністра распавёў пра тое, што рашэнне аб падвышэнні тарыфаў у 2008 годзе будзе прынятае да 1 снежня. Сяргей Сушко таксама распавёў… …пра пачатак ацяпляльнага сезону: – Мы арыентуемся на 15 кастрычніка. А як праз месяц складуцца пагодныя ўмовы, будзем глядзець. Вядома, усё будзе залежаць ад надвор`я. Пачатак ацяпляльнага сезону вызначаецца зыходзячы з сярэднесутачнай тэмпературы паветра, якая цягам пяці дзён павінна мець пэўны паказчык. ……пра ўсталяванне лічыльнікаў вады – На 13 верасня лічыльнікамі абсталяваныя 41% ад запланаваных на год. Ёсць адставанне, выпрацаваныя меры па папаўненні адставання: павялічаная колькасць брыгад, вядзецца вялікая тлумачальная праца з насельніцтвам. Па словах намесніка міністра, такую жорсткую меру, як падвышэнне тарыфаў на ваду, тым, хто не ўсталёўвае лічыльнікі, уводзіць не плануецца. ……пра даўжнікоў – Завінавачанасць насельніцтва па аплаце паслуг ЖКГ у Менску – каля сямі мільярдаў рублёў. А ў Беларусі – каля 40 мільярдаў рублёў.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|