Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 2122 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У чарзе па польскія візы 4 тысячы чалавек
11:49, 21/09/2007

Чарга ў Польскі кансулят у Менску складае 4 тысячы чалавек. Усе, хто жадае атрымаць візы ў Польшчу, мусяць запісвацца, рэгулярна зьяўляцца на пераклічкі паводле свайго нумару ў сьпісе, дзяжураць па начах.

Нейкіх адмысловых арганізатараў усяго гэтага няма, проста гэткім чынам людзі спрабуюць самаарганізавацца. Як гэта звычайна здараецца ў чэргах, тут кружляюць плёткі, часта ўспыхваюць скандалы, часам людзі млеюць і быў нават выпадак, калі выкліканая хуткая дапамога ўжо нічым не магла дапамагчы.

З тымі, хто стаіць у чарзе, гутарыла карэспандэнтка “Польскага радыё” Ганна Гарачка.

-- Колькі часу праходзіць, пакуль чалавек трапіць у кансулят?

- Некалькі месяцаў трэба хадзіць штодня адзначацца ў чарзе. Чарга надта вялікая. Апошні нумар у сьпісе 3964.

-- Сьпісы вядуць дабраахвотнікі?

- Тыя, хто жадаюць хутчэй атрымаць візу. Начуюць тут каля кансуляту, дзяжураць, за гэта трапляюць у пачатак чаргі. Ахвяруюць сваім здароўем, часам. Мерзнуць тут. Часта здараюцца непрыемныя моманты, бо людзі моцна нэрвуюцца.

-- Вось учора мяне не знайшлі ў сьпісе, я павінна была быць ужо 50-я. Я адзначаюся з 28 жніўня. І мой нумар яшчэ 1169.

- Сьпісы складаюцца ў тоўстых сшытках, перадаюцца дзяжурнаму з рук у рукі. Атрымліваюцца цэлыя архівы.

-- Як вы ацэньваеце свае шанцы трапіць у Польшчу?

- Вельмі малыя. Я толькі 1891-я. Адзначаюся месяца паўтара. Можна было б пешкі дайсьці. Гэта адзін з апошніх шанцаў трапіць у Польшчу турыстам, бо віза будзе каштаваць 60 эўра. Сэнсу ехаць у Польшчу ня будзе. Дадаў яшчэ 100 эўра і можна адпачываць у Турцыі.

- Мне вельмі складана, бо я не зь Менска, трэба прыяжджаць, штодня званіць па мабільным тэлефоне, адзначацца ў чарзе.

- Мы едзем у Польшчу да нашай старой цёткі, ёй 86 гадоў. Ня ўпэўненыя, што пасьпеем атрымаць візу, бо яна можа не дажыць.

- Кажуць, што месца ў чарзе можна прадаць за 12 даляраў, нехта кажа - за 50. Нехта зарабляе на гэтым.

- Я лічу, што Лукашэнка не пусьціў польскіх дыпляматаў, дык у адказ Польская амбасада так і працуе. Амбасадар Беларусі ў Польшчы казаў, што там таксама ёсьць чарга, але беларускую візу атрымліваюць 100 чалавек за дзень. А тут - па 50, па 40. Часам зусім прыёму няма.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: