Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь можа адмовіцца ад мажарытарнай сістэмы выбараў 10:37, 21/09/2007
Кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч заявіў, што не выключае магчымасці правядзення чарговых выбараў у беларускі «парламент» на прапарцыйна-мажарытарнай аснове. "Пры спалучэнні некаторых знешніх і ўнутраных фактараў гэта магчымае", – удакладніў «дэпутат». Нагадаем, што ў Беларусі выбары праходзяць па мажарытарнай сістэме.
На думку Сяргея Гайдукевіча, у правядзенні такіх выбараў зацікаўленыя Камуністычная партыя Беларусі, Аграрная партыі , якія і цяпер прадстаўленыя ў беларускім «парламенце».
"У Беларусі могуць з`явіцца і іншыя даволі магутныя палітычныя партыі", – удакладніў кіраўнік ЛДПБ.