Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Супраць Змітра Дашкевіча ўзбуджаная яшчэ адна крымінальнае справа? 18:40, 22/09/2007
Супраць палітвязня, лідэра «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 402 Крымінальнага кодэкса РБ (адмова ў дачы сведкавых паказанняў). Пра гэта, як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, Зміцер Дашкевіч напісаў у лісце сябрам. Паводле слоў палітвязня, следчыя Шклоўскага РАУС патрабавалі, каб Дашкевіч даў сведчанні супраць моладзевага актывіста Івана Шылы, якога абвінавачвалі ў «дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі». Нагадаем, што нядаўна Шылу судзілі па гэтым артыкуле і вынеслі папярэджанне.
Зміцер Дашкевіч таксама паведаміў, што следчыя яго папярэдзілі: актывіст можа правесці ў зняволенні дадатковыя 6 месяцаў.
Лідэр "Маладога Фронту" прысуджаны 1 лістапада 2006 года да 1,5 гадоў пазбаўлення свабоды ў калоніі агульнага рэжыму. Моладзевага лідэра абвінавацілі ў парушэнні "палітычнага" артыкулу Крымінальнага кодэкса – арт. 193 КК РБ – ("Дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі").
Зміцер Дашкевіч адбывае пакаранне ў Шклоўскай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Працуе на лесапільным участку. З прычыны цяжкай працы ў моладзевага лідэра ў калоніі пагоршыўся стан здароўя.