Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 2223
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным»
01:29, 22/09/2007

Два аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным», які павінен быў пачацца 22 жніўня ў горадзе Луцку (Украіна), былі затрыманыя сёння ўначы пад Менскам. Адзін аўтобус быў затрыманы каля горада Дзяржынску, а другі – каля Стоўбцаў. Аўтобусы спынялі супрацоўнікі ДАІ нібыта з прычыны таго, што іх кіроўцы перавышалі хуткасць. У кожным з аўтобусаў знаходзілася прыкладна 40 чалавек.

Вядома, што адзін з аўтобусаў быў затрыманы каля 23 гадзін. Больш за дзве гадзіны яго пасажыры знаходзіліся ў Дзяржынскім РАУС. У людзей перапісалі пашпартныя дадзеныя, звесткі пра месца працы. Пасля перасадзілі ў іншы аўтобус і адвезлі назад ў Менск у суправаджэнні аўтазака з супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (былы АМАП).

Прыкладна ў 0.45 быў спынены другі аўтобус. У суправаджэнні аўтамабіляў ДАІ яго адвезлі ў Стаўбцоўскі РАУС.

Адзін з арганізатараў фэсту «Права быць свабодным» Віталь Супрановіч паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97, што беларуска-украінскую мяжу здолеў перасекчы толькі аўтобус з музыкамі гуртоў «Крама», «Нейра Дзюбель», «Зьніч» і «Tаv.Mauzer», якія павінны былі выступаць у Луцку. Музыкам давялося стаяць на мяжы цэлых 6 гадзін – іх вельмі доўга не хацеў адпускаць беларускі бок.

"Асноўная мэта і ідэя – прыцягнуць увагу да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Найперш, гэта права музыкаў на творчасць, права моладзі на свабодную камунікацыю, свабоднае выказванне сваіх думак, каб моладзь магла сама выбіраць і слухаць тую музыку, якая ёй падабаецца, бо па сённяшнім эфіры, напрыклад, на радыё, немагчыма атрымаць аб`ектыўнае ўяўленне пра музыку, якая існуе ў Беларусі", – заяўлялі напярэдадні фэсту яго арганізатары.

Менавіта праз сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі яго было вырашанае правесці ва Украіне…


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: